Дырэктар не любіў падаткі. 21.by

Дырэктар не любіў падаткі

07.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дырэктар віцебскай будаўнічай фірмы стараўся як мага меней плаціць падаткі. За што і асуджаны на два гады.

Як паведаміла "Звяздзе" пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем падатковага і мытнага заканадаўства пракуратуры Віцебскай вобласці Наталля Лятос, было ўстаноўлена і даказана, што гэтая адказная асоба яшчэ ў 2008 годзе заключыла некалькі заведама фальшывых дагавораў субпадраду з рознымі беларускімі фірмамі на выкананне будаўнічых работ. Былі выкананы ўсе работы. Потым дырэктар распарадзіўся, каб у справаздачах кошт субпадрадных работ не быў уключаны: іх быццам бы вырабілі іншыя фірмы. У выніку выручка, на якую трэба было плаціць падаткі, была паменшана больш чым на 204,4 мільёна рублёў. Ён яшчэ прадставіў для ўліку заведама фальшывыя дагаворы падраду з работнікамі на выкананне работ, якія насамрэч яны не рабілі. Пасля чаго кошт быццам бы выкананых імі работ быў уключаны ў выдаткі фірмы. З-за гэтага выдаткі былі завышаны больш чым на 7,4 мільёна рублёў. Усяго ў выніку сваіх злачынных дзеянняў дырэктар ухіліўся ад выплаты падаткаў і збораў на агульную суму больш за 79 мільёнаў рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар віцебскай будаўнічай фірмы стараўся як мага меней плаціць падаткі. За што і асуджаны на два гады. Як паведаміла "Звяздзе" пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем падатковага і мытнага заканадаўства пракуратуры Віцебскай вобласці Наталля Лятос, было ўстаноўлена і даказана, што гэтая адказная асоба яшчэ ў 2008 годзе заключыла некалькі заведама фальшывых дагавораў субпадраду з рознымі беларускімі фірмамі на выкананне будаўнічых работ. Былі выкананы ўсе работы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика