Бярозай па імпатэнцыі, гемароі і... алкаголі. 21.by

Бярозай па імпатэнцыі, гемароі і... алкаголі

07.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Народныя рэцэпты

Бяроза дапамагае змагацца з імпатэнцыяй, гемароем і надзейны народны сродак у пазбаўленні ад многіх іншых праблем са здароўем. І нават можа дапамагчы пазбавіцца ад залежнасці ад алкаголю.

Рэцэптамі лячэння бярозай: карой, пупышкамі і не толькі падзяліўся з чытачамі "Звязды" спецыяліст па нетрадыцыйных метадах лячэння Анатоль Захаранка. Напрыканцы — рэцэпт традыцыйнага беларускага старадаўняга бярозавага квасу. Нагадаю, летась некалькі публікацый метадаў народнага лячэння, якія прывёў лекар, у прыватнасці, пра лячэнне імпатэнцыі лёдам выклікалі ў нашых чытачоў вялікую цікавасць. Тэлефанавалі ў карпункт, прасілі расказаць больш падрабязна.

— Зараз якраз прыйшоў час нарыхтоўваць для лячэння пупышкі бярозы. Я сам неаднаразова на сабе выпрабаваў вельмі плённае ўздзеянне бярозы пры лячэнні розных захворванняў.

У прыватнасці, калі не можаце хутка заснуць, як я калісьці, бярозавы венік пад падушкай вельмі добра дапаможа. Сон наогул будзе карысны. А яшчэ можна перад сном прыняць ванну з адварам лісця бярозы, — распавядае лекар. — Навошта хаваць і больш інтымныя праблемы, хваробы? Які тут сорам, калі лекі так падаражэлі ў аптэках?

Але ў першую чаргу я заўсёды раю тым людзям, якім бяруся дапамагаць кансультацыямі ў лячэнні, абавязкова перад гэтым наведваць урачоў. Галоўнае — правільна паставіць дыягназ. І народныя сродкі, калі ўрач не супраць, могуць комплексна паўплываць на лячэнне.

А бяспечная тая ж бяроза не прынясе шкоды, калі вельмі, я б сказаў, акуратна карыстацца ёю. Тым больш, што кампаненты бярозы выкарыстоўваюцца ў фармакалогіі.

Вядома, што пры лёгкай прастудзе карысна піць пупышкі бярозы, якія трэба заварваць, як гарбату. Піць не вельмі гарачым на працягу дня.

Для прафілактыкі "мужчынскіх праблем" ёсць рэцэпт. Сухое бярозавае лісце (лепш сарваць напрыканцы красавіка, у маі) трэба памяшаць з высушаным пяром зялёнай цыбулі — аднолькавымі часткамі. Заліць дзве сталовыя лыжкі сумесі паловай літра кіпеню. І хай гэтая сумесь у шклянцы пастаіць гадзіну-дзве. Прымаць па 100 грамаў вадкасці два разы на дзень.

Сухое бярозавае лісце (лепш сарваць напрыканцы красавіка, у маі) трэба памяшаць з высушаным пяром зялёнай цыбулі — аднолькавымі часткамі. Заліць дзве сталовыя лыжкі сумесі паловай літра кіпеню. І хай гэтая сумесь у шклянцы пастаіць гадзіну-дзве. Прымаць па 100 грамаў вадкасці два разы на дзень.

Наступны рэцэпт для павышэння патэнцыі. Бярозавы пылок, як і "коцікі", выкарыстоўваюцца для прыгатавання настойкі на аснове гарэлкі. На 0,5 літра гарэлкі трэба 3-4 сталовыя лыжкі сумесі з гэтых бярозавых кампанентаў. Пылок збіраюць падчас цвіцення бярозы. Мінімум 10 дзён трэба, каб "лекі"набралі свае ўласцівасці ў цёмным і не надта халодным месцы. Піць па адной сталовай лыжкі за палову гадзіны да ўжывання ежы — тры разы штодня. І так на працягу месяца. Энергія, сэксуальны "рэнесанс" гарантаваныя на вельмі доўгі час. І ніякай віягры не спатрэбіцца!

Бярозавы пылок, як і "коцікі", выкарыстоўваюцца для прыгатавання настойкі на аснове гарэлкі. На 0,5 літра гарэлкі трэба 3-4 сталовыя лыжкі сумесі з гэтых бярозавых кампанентаў. Пылок збіраюць падчас цвіцення бярозы. Мінімум 10 дзён трэба, каб "лекі"набралі свае ўласцівасці ў цёмным і не надта халодным месцы. Піць па адной сталовай лыжкі за палову гадзіны да ўжывання ежы — тры разы штодня. І так на працягу месяца. Энергія, сэксуальны "рэнесанс" гарантаваныя на вельмі доўгі час. І ніякай віягры не спатрэбіцца!

Пры гемароі дапамагае спіл ствала бярозы. Даўжыня спілу — некалькі сантыметраў. Спіл падагрэйце ў закрытай пасудзіне: можна на газавай пліце, у печцы. Потым трэба сесці хвілін на 20—30 на гэты кавалачак дрэва і захутацца. Выпарэнне бярозы будзе "ўплываць" на шышкі гемарою. І так некалькі дзён запар. Па сваіх адчуваннях можна будзе вызначыць, калі бяроза дапамагла. Настой з лісця бярозы — добрае мачагоннае піццё пры ацёках.

дапамагае спіл ствала бярозы. Даўжыня спілу — некалькі сантыметраў. Спіл падагрэйце ў закрытай пасудзіне: можна на газавай пліце, у печцы. Потым трэба сесці хвілін на 20—30 на гэты кавалачак дрэва і захутацца. Выпарэнне бярозы будзе "ўплываць" на шышкі гемарою. І так некалькі дзён запар. Па сваіх адчуваннях можна будзе вызначыць, калі бяроза дапамагла. Настой з лісця бярозы — добрае мачагоннае піццё пры ацёках.

Многія лекары ведаюць народны старадаўні спосаб лячэння ад алкагалізму. Пра гэта нават у папулярнай расійскай тэлеперадачы "Малахаў +" расказвалі. Бярозавыя палены пасыпалі цукрам. Потым разводзілі агонь. Як толькі ён разгараўся, вогнішча тушылі. І прымушалі некалькі хвілін дыхаць "бярозавым дымам" аматараў выпіць. Пасля гэтага многім больш сябраваць з віном не хацелася. Чаму б не паспрабаваць дапамагчы такім чынам тым, хто жыць без спіртнога не можа?

Рэцэпт прыгатавання бярозавага квасу. У вялікую бочку (вёдзер на дзесяць) зробленую з натуральнага дрэва, з бярозавым сокам апускаюць палатняны мяшок з коркамі жытняга хлеба. Праз 48 гадзін туды ж трэба кінуць вядро пакрышанай дубовай кары. Перамяшаць. Праз тыдзень квас дойдзе да кандыцыі. І захаваецца надоўга.

У вялікую бочку (вёдзер на дзесяць) зробленую з натуральнага дрэва, з бярозавым сокам апускаюць палатняны мяшок з коркамі жытняга хлеба. Праз 48 гадзін туды ж трэба кінуць вядро пакрышанай дубовай кары. Перамяшаць. Праз тыдзень квас дойдзе да кандыцыі. І захаваецца надоўга.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бяроза дапамагае змагацца з імпатэнцыяй, гемароем і надзейны народны сродак у пазбаўленні ад многіх іншых праблем са здароўем. І нават можа дапамагчы пазбавіцца ад залежнасці ад алкаголю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика