Клапоцімся пра пазваночнік. 21.by

Клапоцімся пра пазваночнік

07.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прафілактыка

Пазваночнік — галоўная апора нашага цела. Без пазваночніка чалавек не мог бы хадзіць і нават стаяць. Другой важнай функцыяй пазваночніка з'яўляецца ахова спіннога мозга. Маларухомы лад жыцця, пры якім сучасны чалавек недастаткова рухаецца і вельмі шмат часу праводзіць седзячы ў офісе за камп'ютарам або за рулём аўтамабіля, не самым лепшым чынам адбіваецца на пазваночніку. Што рабіць, каб захаваць яго здаровым?

Прадоўжыць "тэрмін службы" пазваночніка дапамогуць простыя рэкамендацыі медыкаў.

Цягніцеся да сонца

Пачынайце раніцу з мерных пацягванняў. Менавіта стрэйчынг — расцяжка — аптымальны від фізічнай нагрузкі для пазваночніка. На ўдыху павольна падымайцеся на наскі і старайцеся пацягнуцца як мага вышэй, на выдыху — апускайцеся. Адчуйце, як ваш пазваночнік выпрамляецца. Паўтарыце 5—8 разоў.

Рэзкае маханне і скачкі пакіньце для прафесійных спартсменаў, у чалавека нетрэніраванага яны могуць выклікаць боль і ўскладненні. Ідэальны занятак для пазваночніка — плаванне, паколькі дазваляе ўмацаваць мышцы спіны. Чым мацнейшы мышачны гарсэт вакол пазваночніка, тым лягчэй яго ўтрымліваць у правільным становішчы. Таму басейн варта наведваць не радзей як адзін раз на тыдзень.

Прыкрывайце паясніцу

З першым веснавым цяплом жанчыны імкнуцца паказаць сябе ва ўсёй красе і часта апранаюцца не па надвор'і. Модныя кароткія курткі, спадніцы і джынсы з заніжанай таліяй не засцерагаюць ад холаду паясніцу, для якой страшны нават невялікі ветрык. Пераахаладжэнне можа выклікаць запаленне сядалішчнага нерва, які бярэ свой пачатак у паяснічным аддзеле пазваночніка, і можа нагадаць пра сябе аднабаковым болем, які аддае ў пахвіну і сцягно.

Зніміце цяжкія ўпрыгажэнні і абцасы

Масіўныя ўпрыгажэнні на шыі павышаюць нагрузку на самы далікатны аддзел пазваночніка — шыйны. Парушэнне кровазвароту ў ім выклікае галаўныя болі, адчуванне недахопу паветра. Таму цяжкія ланцужкі і пацеркі прыберажыце для самых урачыстых выпадкаў.

Абутак на высокім абцасе — сапраўдная пакута для нашага пазваночніка. Ніхто не заклікае жанчын насіць тапачкі, проста выбірайце абутак з абцасам аптымальнай вышыні — 4-6 см. Шкодны і вузкі абутак. У ім сасуды ступняў сціскаюцца, і нагрузка на пазваночнік узрастае.

Разгрузіце сумку

На плячах крывяносныя сасуды размяшчаюцца вельмі блізка да скуры. Іх перацісканне вядзе да пагаршэння кровазвароту і, як вынік, пазваночнік пакутуе ад недахопу кіслароду. Самая шкодная сумка з тонкімі доўгімі ручкамі. Ідэальны ж варыянт — заплечнік з шырокімі і мяккімі лямкамі і жорсткай спінкай.

Калі ваш стыль — элегантнасць, выбірайце сумку з шырокімі (3-4 см), але не вельмі доўгімі раменьчыкамі. Тады нагрузка на плячо будзе больш раўнамернай. І самае важнае — не нагружайце сумку, цяжкія рэчы лепш раскласці ў пакеты і несці ў дзвюх руках.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазваночнік — галоўная апора нашага цела. Без пазваночніка чалавек не мог бы хадзіць і нават стаяць. Другой важнай функцыяй пазваночніка з'яўляецца ахова спіннога мозга. Маларухомы лад жыцця, пры якім сучасны чалавек недастаткова рухаецца і вельмі шмат часу праводзіць седзячы ў офісе за камп'ютарам або за рулём аўтамабіля, не самым лепшым чынам адбіваецца на пазваночніку. Што рабіць, каб захаваць яго здаровым?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика