Птушкі-вешчуны. 21.by

Птушкі-вешчуны

10.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да птушак, якія выступалі пасрэднікамі паміж светам жывых і светам памерлых і якіх надзялялі здольнасцю прадвяшчаць, адносілі крумкача, сароку, зязюлю і саву. "Сарока прыносіць і добрыя, і благія весткі". "Крумкач, кракаючы над домам, прадказвае смерць аднаго з жыхароў гэтага дома". "Па кукаванні зязюлі варожаць, ці доўгае будзе жыццё, а яшчэ пра замужжа, багацце". "Крык савы над домам — дрэнны знак".

 Акрамя гэтага, вешчунамі лічылі і дробных птушак, такіх як сініца, ластаўка, верабей. "Калі дробныя птушкі раптоўна залятаюць у хату цераз акно, гэта можа прадказваць рознае: а) ластаўка заляціць — прыйдзе непажаданая вестка, а калі ў хаце ёсць нявеста — прыйдуць сваты ці жаніх; б) верабей заляціць — будуць атрыманы неістотныя звесткі; зойдзе наведвальнік; в) сініца б'ецца і залятае — трэба чакаць вялікага няшчасця".

 Цікавай птушынай парай выступалі гусі і лебедзі, якія заўсёды былі побач з чалавекам. У казках яны "аб'яднаныя" ў адну непадзельную істоту — гусі-лебедзі, якія крадуць дзяцей і адносяць іх да Бабы-Ягі (у вырай). Гусі жывуць каля чалавека, а лебедзі селяцца на вадаёмах. Што ж паслужыла падставай для іх сімвалічнага аб'яднання ў гэтую непадзельную міфічную пару? Калі прасачыць за паводзінамі адной і другой птушкі ў дачыненні да чалавека, то даволі лёгка заўважыць, што з іх боку на першы план выходзіць агрэсія. А між сабой яны лёгка знаходзяць паразуменне.

 Дбайныя гаспадары ведалі, што "добраму вываду гусянят вельмі дапаможа зямля з-пад правай нагі, узятая ўвесну, калі першы раз убачыш у небе дзікіх гусей (гэтую зямлю трэба злёгку патрусіць на яйкі); свойскія гусі добра павядуцца, калі да іх далучыцца дзікая гусь і асвоіцца настолькі, што пачне заходзіць на двор ці ў гумно".

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да птушак, якія выступалі пасрэднікамі паміж светам жывых і светам памерлых і якіх надзялялі здольнасцю прадвяшчаць, адносілі крумкача, сароку, зязюлю і саву. "Сарока прыносіць і добрыя, і благія весткі". "Крумкач, кракаючы над домам, прадказвае смерць аднаго з жыхароў гэтага дома". "Па кукаванні зязюлі варожаць, ці доўгае будзе жыццё, а яшчэ пра замужжа, багацце". "Крык савы над домам — дрэнны знак".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика