У Генконсульства Польшчы ў Брэсце людзі нясуць кветкі і пішуць спачуванні. 21.by

У Генконсульства Польшчы ў Брэсце людзі нясуць кветкі і пішуць спачуванні

15.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З першых гадзін, пасля атрымання весткі пра трагедыю пад Смаленскам, людзі панеслі кветкі і лампадкі да будынка консульства. Горад над Бугам раздзяляе з Польшчай усяго толькі Варшаўскі мост. У краіне-суседцы многія брастаўчане маюць сваякоў, сяброў, знаёмых. Таму нядзіўна, што людзі глыбока да сэрца ўспрынялі трагедыю польскага народа. 11 красавіка ў консульстве была адкрыта кніга спачуванняў. У гэты ж дзень Генеральнае консульства наведалі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў. У спачувальным запісе губернатара ёсць і такія словы: "Паведамленне пра гібель Леха Качыньскага, прадстаўнікоў дэлегацыі і членаў экіпажа болем адгукнуліся ў сэрцах брастаўчан, якія шчыра падзяляюць пачуццё смутку з народам суседняй дзяржавы... Спадзяюся, што наша спачуванне хоць колькі-небудзь дапаможа вам перажыць гора ад страты блізкіх і дарагіх людзей".

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З першых гадзін, пасля атрымання весткі пра трагедыю пад Смаленскам, людзі панеслі кветкі і лампадкі да будынка консульства. Горад над Бугам раздзяляе з Польшчай усяго толькі Варшаўскі мост. У краіне-суседцы многія брастаўчане маюць сваякоў, сяброў, знаёмых.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика