Это письмо прислало в редакцию посольство Республики Польша.
«10 красавiка 2010 года адбылася адна з найвялiкшых трагедый у гiсторыi Польшчы. На шляху да месца, дзе павiнны былi адбыцца памятныя мерапрыемствы ў сувязi з 70–й гадавiнай катынскага злачынства, у авiяцыйнай катастрофе пад Смаленскам загiнулi Прэзiдэнт Рэспублiкi Польшча Лех Качыньскi, жонка Прэзiдэнта Рэспублiкi Польшча Марыя Качыньска, прадстаўнiкi вышэйшых органаў дзяржаўнай улады, высокапастаўленыя дзяржаўныя i вайсковыя служачыя, а таксама ўсе астатнiя члены афiцыйнай польскай дэлегацыi i экiпаж самалёта.
Мы апынулiся перад тварам катастрофы, якая пераўзыходзiць усе ўяўленнi i магчымасцi яе зразумення. Нашу Айчыну спасцiгла вялiкая трагедыя. Дзень катастрофы пад Смаленскам чорнай старонкай увойдзе ў гiсторыю Еўропы i свету.
Нельга знайсцi словы, якiмi можна перадаць тое, што мы ўсе адчуваем ў гэтыя хвiлiны. Тыя, хто павiнен быў ушанаваць памяць вайскоўцаў з Катынi, самi загiнулi ў катынскiм лесе. Будзьма ж разам у гэтыя цяжкiя хвiлiны.
Дзякуем усiм за словы спачування i салiдарнасцi ў болi i смутку».
Дзякуем за словы спачуванняЭто письмо прислало в редакцию посольство Республики Польша.«10 красавiка 2010 года адбылася адна з найвялiкшых трагедый у гiсторыi Польшчы. На шляху да месца, дзе...