Малому і сярэдняму бізнэсу — зялёнае святло ад МТБанка. 21.by

Малому і сярэдняму бізнэсу — зялёнае святло ад МТБанка

20.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Развіццю малога і сярэдняга бізнэсу у нашай краіне, як вядома, надаецца шмат увагі з боку кіраўніцтва дзяржавы. Увасобіць такую праграму ў жыццё — задача не з лёгкіх. Але ж калі на дапамогу прыходзяць беларускія банкі, то ўсе праблемы могуць быць хутка вырашаны.

Адным з прадстаўнікоў айчыннай банкаўскай структуры, дзейнасць якога напрамую скіравана на выкананне гэтай важнай задачы, з'яўляецца МТБанк, які ўжо больш за паўтара дзясятка гадоў стабільна працуе з улікам ключавога накірунку — абслугоўвання кампаній малога і сярэдняга бізнэсу. Аўтарытэт МТБанка паспрыяў павелічэнню ў мінулым годзе карпаратыўных кліентаў на 31,2 працэнта.

Нядаўна вынікі дзейнасці ЗАТ "МТБанк" былі разгледжаныя на Гадавым сходзе акцыянераў. Старшыня Назіральнага савета, сузаснавальнік амерыканскай інвестыцыйнай кампаніі Horіzon Capіtal, якая з'яўляецца адным з акцыянераў банка, Марк Эндру Івашка адзначыў: "Мінулы год быў вельмі складаным у глабальным маштабе і, у прыватнасці, у Беларусі. У гэтым кантэксце мы задаволеныя банкам, яго менеджментам, які зрабіў вялікую работу з улікам нашых прыярытэтаў — стабільнасці і ліквіднасці". банк дасягнуў высокіх паказчыкаў па даходнасці. Акцыянеры задаволеныя тым, што МТБанк завяршыў год з паказчыкамі рэнтабельнасці, якія з'яўляюцца аднымі з самых высокіх у банкаўскай сістэме Беларусі — даходнасць уласнага капіталу банка склала больш як 17 працэнтаў".

На Сходзе акцыянераў была асабліва адзначана дынаміка развіцця дзелавых сувязяў з міжнароднымі фінансава-крэдытнымі інстытутамі. На працягу 2009 года банкам падпісаны шэраг новых пагадненняў. З Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (EBRD) — на 10 млн долараў ЗША, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй (ІFC) — на 5 млн долараў ЗША, Нідэрландскім фондам развіцця (FMO) — на 10 млн долараў ЗША.

З улікам прыросту лімітаў ад вышэйназваных міжнародных фінансавых арганізацый МТБанку прадастаўлены крэдытныя лініі і адкрыты ліміты на замежнае фінансаванне ў агульным аб'ёме 43,1 млн амерыканскіх долараў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развіццю малога і сярэдняга бізнэсу у нашай краіне, як вядома, надаецца шмат увагі з боку кіраўніцтва дзяржавы. Увасобіць такую праграму ў жыццё — задача не з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика