Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне «Чарнобыльскага шляху». 21.by

Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне «Чарнобыльскага шляху»

21.04.2010 11:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзін з арганізатараў «Чарнобыльскага шляху – 2010», сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, атрымаў адказ Мінгарвыканкаму на заяўку аб правядзенні жалобнага шэсця, паведаміла прэс-служба БХД.

У заяўцы, перададзенай у Мінгарвыканкам, маршрутам жалобнага шэсця быў пазначаны праспект Незалежнасці, па якім планавалася прайсці да Кастрычніцкай плошчы сталіцы, каб правесці там мітынг. Аднак гарадскія ўлады дазволілі сабрацца ў 18.00 на пляцоўцы каля будынка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і прайсці да парка Дружбы народаў.

Аргкамітэт па правядзенні шэсця вырашыў пасля збору ля Акадэміі навук прайсці хросным ходам да Чарнобыльскай капліцы, дзе памаліцца і ўскласці кветкі. Мітынг у парку Дружбы народаў праводзіцца не будзе.


АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з арганізатараў «Чарнобыльскага шляху – 2010», сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, атрымаў адказ Мінгарвыканкаму на заяўку аб правядзенні жалобнага шэсця,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика