ГлебаВІК
23.04.2010
—
Новости Общества
|
Віншуем!
Што падтрымлівала пісьменніка Віктар Казько ўсе яго 70 гадоў? Беларускі пісьменнік, вядоўца звяздоўскага конкурсу апавяданняў, не належыць да тых асобаў, якія выкарыстоўваюць усе сучасныя тэхналогіі дзеля таго, каб нагадаць пра сябе. І не думаюць пра нагоду, якая з'яўляецца для гэтага — няхай гэта выхад новай кнігі ці нават юбілей. Таму нагадаем мы, прычым апавяданнем, якое ў нейкім сэнсе сімвалічнае ў дзень нараджэння: пра хлопчыка, які вучыцца суіснаваць у свеце — з роднымі, боскімі істотамі, з тымі нябачнымі сіламі, якія стаяць за правым плячом ці за левым, і робіць свой дзіцячы выбар, які, напэўна, вызначыць яго шлях. І што асабліва нечакана: сам Віктар Казько быў пазбаўлены вось такога "ружовага" выбару, бо вельмі маленькім патрапіў на самы складаны шлях, які толькі можа быць. Страціўшы родных у вайну, ён папоўніў сіроцкую сям'ю, а замест роднай хаты бачыў дзіцячыя дамы. Але, магчыма, зло, якое прывяло да жудасных страт, якога ён бачыў зашмат, насуперак абставінам нарадзіла ў яго душы жаданне супраціўляцца і ствараць свой шлях самому, каб адно толькі — прыйсці да сябе. Магчыма, юнаку здавалася — каб пачаць жыццё наноў, трэба паехаць як мага далей, адарвацца — ад балючай памяці, ад думак пра тое, з чым выходзіш у свет... Ён быў вельмі малады і не спадзяваўся на лёгкі хлеб. Таму заехаў далёка — у Сібір, у Кемерава, — вучыцца здабываць тое каштоўнае, што можа даць зямля чалавеку. Напэўна, у тых, хто штодня спускаецца ў шахту, моцны характар: яго стрыжань — самазахаванне. А вызначае яго здольнасць разумець, што адбываецца ў самых далёкіх, патаемных пластах глебы і можа мацаваць чалавечае жыццё ці пагражаць яму. Ці не тады, калі даводзілася працаваць у шахце, і нарадзілася ў Віктару Казько жаданне ўглядацца ўглыб і адчуць пад нагамі трывалую глебу? А пытанні, якія вырываліся з глыбінь душы, нязменна патрабавалі адказаў — перш за ўсё для самога сябе. Ён знайшоў спосаб разабрацца і з першымі, і з другімі — акрэсліўшы іх у словы. І ўжо скончыўшы Маскоўскі літінстытут, адчуўшы аднойчы, што думкі аднаго чалавека могуць быць цікавыя каму-небудзь яшчэ, паглядзеўшы на вялікі свет, ён стаў на дарогу, якая нібыта па коле прывяла яго да таго, адкуль усё пачыналася. Віктар Казько вярнуўся ў Беларусь, калі яму пераваліла за 30, і зноў быў вымушаны пачынаць з пачатку. І хоць яго ўжо друкавалі ў "Новом мире", радзіма прымала насцярожана. Трэба было даказаць сваю годнасць быць пісьменнікам менавіта тут. З тымі думкамі, якія былі важныя для тых, хто тут. А іх ён ведаў... І ў аповесці "Суд у Слабадзе" апісаў вайну вачыма дзіцяці — ці не пра сябе самога? Ды і ў рамане "Хроніка дзетдомаўскага саду" працягнуў. Пра тое, што балела. Так супала — балела яму асабіста і яго радзіме. Так і ішло: балела радзіме — хвалявала і яго. Найперш тое хвалявала, што самі людзі найбольш маглі прычыніць зло сабе і іншым, калі выгоды цывілізацыі прымушалі маўчаць іх сумленне. І калі прага выгодаў прыводзіла да жудасных катастроф, якой стаў для Беларусі Чарнобыль (пра гэта гаворыцца ў аповесці "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел". Думкі пра тое, хто ў чалавека за правым плячом стаіць, а хто за левым, ніткай праходзілі праз усе творы Віктара Казько. Адкуль нараджаецца зло і як ствараецца дабро — дзе яно жыве, на чым трымаецца? Пра гэта, дарэчы, і ў апошнім рамане Віктара Казько "Бунт незапатрабаванага праху", дзе герой дакопваецца да праўды шляхам цяжкіх перажыванняў — калі ідзе да сваіх каранёў. Якое зло часам трэба перажыць чалавеку, каб адчуць каштоўнасць таго добрага, што можа быць падаравана жыццём... Віктар Казько з тых пісьменнікаў, якія трывала стаяць на глебе вечных каштоўнасцяў, а за імі — такая глыбіня, да якой ісці можна бясконца. Ад рэдакцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што падтрымлівала пісьменніка Віктар Казько ўсе яго 70 гадоў? - Беларускі пісьменнік, вядоўца звяздоўскага конкурсу апавяданняў, не належыць да тых асобаў, якія...
|
|