У Беларусі вызначаны месцы распіцця піва і слабаалкагольных напіткаў. 21.by

У Беларусі вызначаны месцы распіцця піва і слабаалкагольных напіткаў

23.04.2010 16:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №572 ад 19 красавіка .

Згодна з пастановай, якая ўступае ў сілу з дня афіцыйнага апублікавання,

распіццё слабаалкагольных напіткаў і піва дазваляецца ў рознічных гандлёвых аб’ектах і гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання пры ажыццяўленні ва ўстаноўленым парадку рознічнага гандлю півам і слабаалкагольнымі напіткамі.

Акрамя таго, гэта дапускаецца ў рознічных гандлёвых аб’ектах (магазін, павільён, кіёск, палатка і іншыя гандлёвыя аб’екты), у якіх створаны ўмовы для ўжывання піва і слабаалкагольных напіткаў (ёсць сталы, сталы і крэслы, сталы для прыёму ежы стоячы, барныя стойкі і іншае абсталяванне), а таксама ў гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання, а піць піва можна і ў месцах правядзення дэгустацый у маркетынгавых мэтах ва ўстаноўленым парадку.

З мэтай вызначэння рознічных гандлёвых аб’ектаў, гандлёвых аб’ектаў грамадскага харчавання, у якіх дапускаецца ўжыванне слабаалкагольных напіткаў і піва, Савет Міністраў унёс адпаведныя змяненні ў дзеючую пастанову нумар 317 «Аб асобных пытаннях рэгулявання рознічнага гандлю півам і слабаалкагольнымі напіткамі і аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення рознічнага гандлю» ад 6 сакавіка 2006 года.

Міністэрству гандлю прадастаўлена права растлумачваць пытанні вызначэння рознічных гандлёвых аб’ектаў, гандлёвых аб’ектаў грамадскага харчавання, у якіх дапускаецца ўжыванне піва і слабаалкагольных напіткаў, у адпаведнасці з гэтай пастановай Савета Міністраў.


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №572 ад 19 красавіка .Згодна з пастановай, якая ўступае ў сілу з дня афіцыйнага апублікавання, распіццё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика