Хостынгавыя кампаніі: Беларускіх кліентаў няма дзе размяшчаць
09.05.2010 01:10
—
Новости Общества
|
Беларускім
Пра гэта паведаміў прадстаўнік адной з буйных хостынгавых кампаній: «Паводле новых правілаў мы не маем права размяшчаць кліентаў за мяжой і вымушаныя прапанаваць перанесці сайты на серверы ў Беларусь». «Мы гатовыя размясціць кліентаў у Беларусі і замаўляем дадатковыя серверы, але нам кажуць, што іх няма дзе размясціць. У датацэнтрах „Белтэлекама“ проста няма месца. Паабяцалі нешта зрабіць, але да 1 ліпеня дакладна нічога не зменіцца, мы не паспеем», — кажа прадстаўнік хостынгавай кампаніі. Па словах суразмоўцы, у сярэднім каля паловы кліентаў размешчана за мяжой. Гэта тысячы, дзесяткі тысяч кліентаў, і фізічныя асобы хутчэй памяняюць хостынгавую кампанію на замежную, чым пераедуць у Беларусь і зарэгіструюцца.Хостынгавыя кампаніі з’яўляюцца так званымі пастаўшчыкамі «Дробныя беларускія хостынгавыя кампаніі адназначна вымушаныя будуць закрыцца», — прагназуе эксперт. electroname.com |
|