Рыгор Васілевіч: Пакаранне за хабар павінна быць дыферэнцыраваным
26.05.2010 15:34
—
Новости Общества
|
Пра гэта заявіў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, адказваючы 26 мая на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. «Практыку прызначэння пакарання за хабар трэба перагледзець з пункту гледжання яго дыферэнцыяцыі. Гэта тычыцца тэрмінаў пазбаўлення волі, асабліва за эканамічныя злачынствы», — сказаў ён. Таксама Васілевіч лічыць магчымым разгледзець пытанне аб прызначэнні пакарання за нязначныя хабары, не звязаныя з пазбаўленнем волі.У той жа час генпракурор адзначыў, што яго калегі з Вярхоўнага суда лічаць «хабар у 50 даляраў таксама хабарам, які наносіць урон, за які прызначаюць пакаранне ў 6‑7 гадоў пазбаўлення волі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, адказваючы 26 мая на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.«Практыку прызначэння пакарання за хабар трэба... |
|