Пазбаўляць ліцэнзій тых, хто гандлюе няякаснай рыбай. 21.by

Пазбаўляць ліцэнзій тых, хто гандлюе няякаснай рыбай

01.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З такой прапановай выступіла Генеральная пракуратура Беларусі пасля таго, як выявіла грубыя парушэнні правілаў рэалізацыі рыбнай прадукцыі на шэрагу рынкаў Мінска і Магілёва.

— Апошнім часам у Генпракуратуру неаднаразова паступалі скаргі ад спажыўцоў адносна якасці рыбнай прадукцыі на асобных рынках рэспублікі, — адзначыў пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генпракуратуры Юрый КАРПІЦКІ. — Мы не прымусілі сябе чакаць і разам са спецыялістамі з Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі і дзяржаўнага санітарнага нагляду наведалі з праверкай некалькі самых буйных гандлёвых аб'ектаў сталіцы і Магілёва. І што вы думаеце, ажно ў 15 суб'ектаў гаспадарання з 22 правераных выяўлены грубыя парушэнні правілаў рэалізацыі рыбнай прадукцыі.

— Удакладніце, калі ласка, якія гэта парушэнні?

— На момант праверкі рыба рэалізоўвалася без адпаведнай маркіроўкі, якая інфармуе, у прыватнасці, аб раёне промыслу, памеры і вазе, даце вырабу і тэрміне захоўвання марожанай рыбы. Непрымальным быў санітарны стан асобных павільёнаў, гандлёвых месцаў і халадзільнага абсталявання. На рынках сталіцы выявілі парушэнні тэмпературнага рэжыму пры захоўванні і рэалізацыі рыбнай прадукцыі. Акрамя таго, зафіксаваны адзінкавыя факты рэалізацыі пратэрмінаванай рыбы. Былі праведзеныя таксама і лабараторныя даследаванні адабраных пробаў рыбнай прадукцыі. Асобныя з іх не адпавядалі патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў па паказчыках бяспекі. Так, партыя марожанага мінтая, якая рэалізоўвалася адным са сталічных камерцыйных прадпрыемстваў, не адпавядала ўстаноўленым патрабаванням па ступені заражанасці загінулымі паразітамі. А масавая доля ахоўных пакрыццяў партыі філе цілапіі на гандлёвых пунктах гэтага прадпрыемства перавышала ўказаную ў суправаджальных дакументах ажно ў 2 разы.

Забаронена рэалізацыя 435 кілаграмаў рыбнай прадукцыі агульным коштам каля 7,1 мільёна рублёў. Акрамя таго, вынесены пастановы аб часовым прыпыненні эксплуатацыі асобных гандлёвых месцаў да таго часу, пакуль не будуць ліквідаваныя парушэнні.

Паводле слоў Юрыя Карпіцкага, Генпракуратура па выніках праверкі ўнесла прадстаўленні на суму больш за 2,5 мільёна рублёў. Акрамя таго, прапанавала кіраўніцтву Мінгарвыканкама і Магілёўскага аблвыканкама ануляваць ліцэнзіі, выдадзеныя на рознічны гандаль, у суб'ектаў гаспадарання, у дзейнасці якіх былі выяўлены грубыя парушэнні заканадаўства.

Да ведама

У пачатку мая пракуратура Гродзенскай вобласці завяла крымінальную справу за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі ў дачыненні дырэктара аднаго з прадпрыемстваў, якое займаецца рэалізацыяй рыбы. Жанчына падазраецца ў тым, што ў лютым-сакавіку гэтага года прымушала сваіх падначаленых перафасоўваць пратэрмінаваную рыбную прадукцыю ў іншую тару з указаннем новага тэрміну дзеяння.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З такой прапановай выступіла Генеральная пракуратура Беларусі пасля таго, як выявіла грубыя парушэнні правілаў рэалізацыі рыбнай прадукцыі на шэрагу рынкаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика