Гюнеш злучыла Беларусь і Турцыю. 21.by

Гюнеш злучыла Беларусь і Турцыю

04.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Дачка Усходу" ўзяла ўдзел у міжнародным фестывалі Іnternatіonal Competіtіon of Іstanbul Songs, што адбыўся напрыканцы мая ў сталіцы Турцыі ў межах праграмы "Стамбул — сталіца еўрапейскай культуры-2010". У конкурснай частцы фэсту ўзялі ўдзел выбітныя вакалісты з тузіна розных краін Еўропы — Балгарыі, Беларусі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Літвы, Македоніі, Мальты, Румыніі.

"Ідэя конкурсу была ў тым, каб удзельнікі з розных краін выконвалі песні пра Стамбул на турэцкай мове, пад акампанемент аркестра, — расказвае Гюнеш, — і кожны з нас такім чынам атрымліваў часцінку музычнай культуры Турцыі. Мая кампазіцыя — песня 50-х гадоў "Бывай, Стамбул!" была вельмі складанай у вакальным сэнсе, і я па-добраму хвалявалася, але справілася з задачай". Ды не проста справілася — па выніках творчага спаборніцтва беларуская артыстка ўвайшла ў тройку наймацнейшых вакалістаў і заняла 2-е месца, атрымаўшы ў якасці прыза не толькі сярэбраны кубак, але і салідную грашовую ўзнагароду. Наконт памеру апошняй спявачка шмат не гаворыць, але разлічвае, што гэтых грошай хопіць на новыя касцюмы і запіс чарговага сольнага альбома.

  Выступленне Гюнеш як на турэцкай, так і на беларускай мове (спявачка выканала кампазіцыю "Спытай у неба") настолькі ўразіла членаў журы — прадстаўнікоў краін — удзельніц фестывалю, што спявачка атрымала мноства запрашэнняў, і ўжо да канца года ў яе распісаны гастрольны графік — Іспанія, Італія, Мальта, Германія, Балгарыя, Турцыя... Але ў ваяжы па еўрапейскіх краінах артыстка не забываецца на выступленні ў беларускіх гарадах. "Як на ўсё хапае сіл і часу? Ды проста мне вельмі падабаецца тое, чым я займаюся!" — смяецца Гюнеш.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Дачка Усходу" ўзяла ўдзел у міжнародным фестывалі Іnternatіonal Competіtіon of Іstanbul Songs, што адбыўся напрыканцы мая ў сталіцы Турцыі ў межах праграмы "Стамбул —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика