Школа і магічнае кола
26.07.2010 11:44
—
Новости Общества
|
Бацькі беларускамоўных школьнікаў вёскі Княгінін адстойваюць права навучання ў сваім аграгарадку. Нас вучаць у школах толькі добраму: заўсёды дапамагаць людзям. Аднак больш чым Кола першае. Братэрства вяскоўцаў …Дзяўчынка Жэнька адчула сябе дарослай: у яе ж цяпер ёсць школьная форма! У дзіцячым садку яна сёлета — выпускніца, у верасні пойдзе ў першы клас. Да школы гатовая, кажа мама, Таццяна Гурская. Вось і праверка з раёна засталася задаволеная ўзроўнем падрыхтоўкі да школы дзетак у садку Княгініна. Жэнька і сама ганарылася сваімі ведамі: аднойчы прыйшла і паказвае намаляваную на руцэ «дзясятку» — за тое, што прыгожа напісала квадрацікі, трохкутнікі. А праз пару дзён ізноў хваліцца дзясяткай. Мама здзіўлена пытаецца: «А хто табе яе паставіў?» — «А мяне пахвалілі, я сама і напісала. Мама, я пачынаю быць добрай…» Яўгенія — дзяўчынка надта гарэзлівая, толькі паспявай за ёй сачыць. Мама вельмі непакоіцца: што будзе, калі раптам акажацца, што школа ў Княгініне зачыняецца і дзіця трэба будзе адпраўляць у якую іншую вёску? Абедзве бліжэйшыя — яшчэ колькі кіламетраў за лесам… Як адпраўляць, як вазіць? У дождж, у слоту, у мароз… Для бацькоў гэта значыць: сядзець на працы і ўвесь дзень непакоіцца, думаць: як там дзіця? Прасцей, калі яна сама пойдзе са школы па сваёй жа вёсцы сярод сваіх людзей… Такія ж думкі непакояць бадай усіх бацькоў цяперашніх і будучых школьнікаў вёскі Княгінін. Бо не першы год ходзяць чуткі, што школу будуць зачыняць наогул — быццам бы «Школа ў Княгініне існуе з 1866 года. Яна працавала пры цары, пры панскай Польшчы. У самым пачатку вайны будынак школы згарэў, але адразу пасля вызвалення школа ўжо працавала. Пажар яшчэ раз напрыканцы Княгінін — вёска вялікая: 369 гаспадарак, 860 жыхароў. Цэнтр сельскага Савета тут знаходзіцца — іншыя вёскі меншыя па колькасці насельнікаў у разы. Гэта, магчыма, адна з самых перспектыўных вёсак у раёне, бо акрамя працы на зямлі, у людзей яшчэ ёсць магчымасці для працаўладкавання — каля 10 прадпрыемстваў знаходзіцца ў Княгініне, ды і чыгуначная станцыя ў Мядзельскім раёне на шляху з Маладзечна ў Полацк. Нездарма і аграгарадок вырашылі ствараць. Новыя, пафарбаваныя ў розныя колеры, дамкі відаць яшчэ з дарогі. Ды і па вуліцах вёскі то тут, то там стаяць — замест старых. Адчуваецца, што не пустуюць: на іх прыкметы жыцця і… дзетак. Недзе — цацкі ля дома, недзе — дзіцячая вопратка памытая вісіць, недзе цікаўныя вочкі малых аглядаюць новага чалавека на вуліцы. Дзяцей у Княгініне цяпер 120 — значна больш, чым у любой з бліжэйшых вёсак. Але жыхары кажуць, што і гэта не мяжа, бо ў аграгарадок прыбываюць маладыя сем’і з дзеткамі. Для іх ёсць садок — больш за 30 выхаванцаў. Шэсць збіраюцца сёлета пайсці ў Княгінінскую школу. І на наступны год першакласнікі будуць, і яшчэ праз год падгадуюцца, і яшчэ… — Мой сын сёлета скончыў 10 класаў, камп’ютарамі захапляецца. Апошні год вучобы застаўся. Я непакоюся наконт будучыні школы, таму што ўвагу бацькоў імкнуцца скіраваць у бок агульнаадукацыйнай у Крывічах. А школа ў Крывічах працуе на рускай мове. У нас беларуская мова, а дзецям перабудоўвацца будзе цяжка, ды і гэта гарадская школа. Гэта можа паўплываць потым і на вынікі тэстаў, ды бал губляецца пры паступленні. У мяне дачка скончыла гэтую школу, цяпер вучыцца ва ўніверсітэце імя Сахарава. У іх класе з 12 вучняў 6 паступілі ў ВНУ! Сёлета было 2 медалісты. Выпускніца Арына Голубева набрала каля 300 балаў, збіраецца на юрфак БДУ. Ды паступленне — не галоўны паказчык, бо не ўсім жа быць вучонымі, — кажа старшыня бацькоўскага камітэта школы Алена Талайка. Як і большасць бацькоў, яна адчула небяспеку пасля агульнага сходу, які прайшоў у школе напрыканцы навучальнага года. Былі прадстаўнікі аддзела адукацыі райвыканкама, якія распаўсюдзілі сярод бацькоў анкету з 8 пытанняў, якія людзей напалохалі. Напрыклад, трэба было адказаць: «Реализует ли учреждение образования образовательные запросы детей?» Апошняе — нібыта кропка, якую трэба паставіць: «Видите ли Вы необходимость в переводе Вашего ребенка в другое учреждение образования?» — Амаль усе бацькі адказалі, што іх задавальняе наша школа! Мы адчувалі, да чаго ўсё ідзе, — працягвае Алена Пятроўна. — Бо з вуснаў прадстаўнікоў раённага аддзела адукацыі гучалі пра нашу школу толькі адмоўныя словы.Тое не так, гэта не гэтак, нават драбязу нейкую пералічылі — маўляў, кабінет не так аформлены… Вядома, сам будынак школы ў дрэнным стане, усе пра гэта ведаюць. Але замест таго, каб прывесці яго да ладу, намаганні накіроўваюць на тое, каб паказаць нам, бацькам, якая ў нас дрэнная школа. У нас жа 96 працэнтаў настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй, па Кола другое. Залюстроўе: рамонт… пад знос? — МНС і санстанцыяй школа ўжо зачыненая, — паведаміла дырэктар Княгінінскай сярэдняй школы Галіна Місун.— Пастанова вынесена Мядзельскім МНС: канструкцыі, якія гараць, не апрацаваныя вогнеадпорным саставам, няма маланкааховы, печы ў непрацоўным стане, патрабаванні аб пажарнай бяспецы не выконваюцца. Так было летась, але мы адпрацавалі ўвесь год. А каля месяца таму прыйшло прадпісанне з пракуратуры, што мяне пакараюць за тое, што я падвяргаю жыццё дзяцей і выкладчыкаў небяспецы, таму што выкарыстоўваю аварыйны будынак. На пачатку кожнага навучальнага года цэлая камісія ацэньвае стан школьных будынкаў — мой подпіс у акце аб прыёмцы школы апошні. Аднак мы ўвесь час плацім штрафы — каля мільёна выклалі… Слухаю, гляджу — і не веру ўласным вачам. Новенькія шклопакеты пабліскваюць на сонцы, свежы зялёны дах усяляе надзею. Звонку — дык прыгожая школа. Гэты будынак вельмі падобны на той, дзе для мяне пачалося падарожжа ў краіну ведаў. Аднак тады ў нас ужо грэлі батарэі. Але цяпер там Дом піянераў, бо нам хутка пабудавалі новую школу… Абрысы Княгінінскай новай школы ўгадваюцца па пляцоўцы непадалёк. Будаўніцтва пачалі ў 1993 годзе, вырылі катлаван, заклалі падмурак. На гэтым працы скончыліся. А неўзабаве пачалі будаваць Дзягільскую базавую школу. Тая ўжо праз пару гадоў існавання была зачынена — У Княгінінскай старой школе вучацца ў дзве змены. Яна вытрымлівае — звонку здаецца, што яшчэ моцная. — Калі была камісія, то шурфы рабілі ў сценах — правяралі трываласць, на вуліцы глядзелі падмурак. Зрабілі заключэнне, што самі сцены моцныя, — тлумачыць загадчык школьнай гаспадаркі Валянціна Васілевіч і запрашае ўсярэдзіну. Тут я адчула сябе Алісай у залюстроўі. Пластыкавыя дзверы на ўваходзе толькі вонкавыя, у другім, унутраным шэрагу выдраныя, а новыя на іх месца не паставілі — засталіся неапрацаваныя бакі дзвярнога праёма. Сцены і столі быццам бы нядаўна апрацаваныя, але шмат дзе пайшлі — Гэты дах (андору) паклалі падчас рамонту ў 2008 годзе — ён ішоў па лініі аграгарадка, — тлумачыць дырэктар школы. — Тады ж паставілі і школопакеты. Але калі толькі пачынаўся рамонт, мы звярталі ўвагу раённага аддзела адукацыі, што трэба пачынаць з ацяплення, бо печы — самае хваравітае для нас пытанне. Але вырашылі пачаць з даху. Незразумела: жыхары вёскі сцвярджаюць, што на той момант ляжаў добры шыфер усяго 9 гадоў, нічога не цякло. Яшчэ кажуць: калі знялі шыфер, пайшлі дажджы, усё замокла. Рамонт ішоў пакутліва, 4 месяцы будынак стаяў наогул без даху. Таму Грошы, выдаткаваныя па лініі аграгарадка, былі асвоеныя. І за гэта, згодна з логікай, былі адказныя. Таксама як ёсць адказныя за якасць праведзеных працаў. Звычайна, калі заказчыка не задавальняе якасць рамонту, ён можа патрабаваць дапрацоўкі ці нават кампенсацыі. Аднак ніхто нічога не перарабляе, ніхто нічога не патрабуе ад тых жа будаўнікоў. Заказчыкам у дадзеным выпадку быў аддзел адукацыі райвыканкама. Той самы, які цяпер надта незадаволены станам Княгінінскай школы. У якой рамонту — насамрэч патрэбнага — так і не было. Чаму? І хто за гэта адказаў? Зачараванае кола. Каб пачаць навучальны год, — распавядае Галіна Місун. — Мы накіравалі заяўку ў аддзел адукацыі, дзе пералічылі тое, што нам неадкладна трэба зрабіць. Замяніць дзверы, каласнікі, бляху ля печак памяняць. Палічылі — 5 мільёнаў трэба, без працы. На маланкаахову заяўку таксама рабілі, ёсць копія рахунка… На нашу школу нібыта не звяртаюць увагі. Але мы рыхтуемся да 1 верасня, трошкі знаходзім пазабюджэтных сродкаў на бягучы рамонт. Набываем мэблю: калі зачынялі Осаўскую школу, узялі транспарт, паехалі туды — прывезлі сталы, шафы… Столікі — са сталоўкі другой мядзельскай школы, свяцільнікі старыя (у іх мянялі)… Праўда, дзеці, калі ездзяць на спаборніцтвы і алімпіяды, бачаць, якія ўмовы ў іншых школах: мэбля, дошкі, камп’ютары, якіх у нас 4 на ўсіх вучняў. Няўжо нашы дзеці горшыя?.. І няўжо я 1 верасня павінна павесіць замок на дзверы і сказаць: «Дзеці, у школу ісці нельга…»? Кола трэцяе. Цуды сацкультбыту — А я сваіх дзяцей у нашу школу не пусціла — сама там вучылася, а з таго часу нічога не змянілася. Ездзіла на працу ў вёску Выгалавічы, і дзеці там вучыліся, — распавяла Іна, супрацоўніца бара. — Некалькі сем’яў з нашай вёскі таксама аддалі дзяцей у Выгалавічы. Зразумела, каб сваю школу зрабілі, то хадзілі б сюды. Бар у Княгініне адчыніўся нядаўна — вельмі сучасны, з новай драўлянай мэбляй, акуратнай прыбіральняй. І тоненькі тэлевізар на сцяне — раён дапамог! Увечары тут моладзь збіраецца, днём дзеці са школы заходзяць, бульбу фры бяруць. У школе ж нармальнай сталоўкі няма. Кіраўніцтва школы спрабавала гэтую праблему вырашыць: 15 мільёнаў выбілі — ваду правялі. Вось і жыхары лічаць, што школу можна давесці да розуму, бо ўжо вялася гаворка пра тое, каб прыбудову пад спартзалу зрабіць ды паўнавартасную сталоўку. Вядома, печы ў школе — мінулы век. І самая вялікая праблема. Усе разумеюць, што патрэбна замена сістэмы ацяплення — на паравое. І ўсе разумеюць, што гэта рэальна. Настаўнікі і дзеці бачаць, як літаральна ў іх на вачах вырастаюць дамкі аграгарадка, дзе і паравое ацяпленне ставяць без праблем, і прыбіральню сучасную робяць — бо ёсць праграма, паводле якой на гэта закладзены грошы. Паводле той жа праграмы паравое ацяпленне з’явілася ў клубе — больш за 400 мільёнаў рублёў выдаткавалі, як паведаміў загадчык Уладзімір Броўка. Значыць, у прынцыпе, можна было гэта зрабіць і ў школе, дзе знаходзяцца штодня 20 настаўнікаў, 10 тэхнічных супрацоўнікаў, больш за 80 дзяцей? Прычына ў грошах. І тых, хто іх размяркоўвае. Вось яна — самая магічная сіла чалавечага свету. Сучасныя чараўнікі — чыноўнікі, якія прымаюць рашэнні. Добрыя чараўнікі, працуючы на дзяржаву, працуюць дзеля людзей, робяць так, каб ім было зручна. Аднак калі ўзгадаць пра тое, якую ўвагу дзяржава надае развіццю аграгарадкоў, то незразумела: у чым наогул праблема? Бо для іх павінна стварацца поўная інфраструктура. Паводле сацыяльных патрабаванняў да развіцця аграгарадкоў, школа — хіба не галоўны аб’ект, людзі маюць на гэта права! А калі яе няма ў тым выглядзе, які патрэбны, то гэта не праблема жыхароў. І яны не разумеюць, чаму ў вёсцы, дзе дзяцей шмат, не могуць давесці да розуму існуючую школу, а збіраюцца раскідаць вучняў па тых, дзе няма дзяцей? Разумею людзей: яны працуюць і спраўна плацяць падаткі, якія ідуць у тым ліку на адукацыю і ўтрыманне тых жа чыноўнікаў. Дык нават і без спецыяльных праграм з падаткаў бацькоў Княгініна накрапала нешта ў бюджэт за больш чым 50 гадоў існавання школы — за ўвесь час, што яна не мела капрамонту праз дзяржбюджэт! Людзі па сутнасці аказаліся закладнікамі рашэнняў тых, хто павінен быў сачыць за станам школы ўсе папярэднія гады. Тых, хто збіраўся будаваць і адмяняў будаўніцтва. Тых, хто вырашаў, калі і які рамонт рабіць. А калі ў школу нядаўна пачыналі ўкладваць грошы (зусім не малыя), значыць бачылі яе перспектыву — па логіцы рэчаў… Княгінін сёння жыве перспектывай. У ім ёсць Дом быту, аддзяленне сувязі, 7 крамаў. Мяняецца знешне: асфальт новы на галоўных вуліцах паклалі. Амбулаторыю добрую зрабілі. Акуратны сельскі Савет з сучасным еўрарамонтам, новай мэбляй, тэхнікай… Натуральна — твар пасёлка, твар улады. А на маю думку — сапраўдны твар улады паказвае, наколькі яна можа абараняць, задавольваць, забяспечваць самыя вострыя патрэбы сваіх жыхароў. Асабліва дзяцей. Ці я памыляюся? «Такой дрэннай школы больш у раёне няма» Са сваімі роздумамі я накіравалася да прадстаўнікоў улады. пытанні ўзніклі да Чэслава Адамовіча, старшыні Княгінінскага сельскага Савета. — У будынку Савета ў вас добры рамонт… — Ды няшмат уклалі. Фінансаванне ішло па асобным артыкуле, аблвыканкам выдаткаваў. Таксама грошы пайшлі на рамонт крамы, амбулаторыі… 80 мільёнаў. Акрамя таго мільярд прыйшоў праз дарожнікаў: асфальт паўсюль паклалі. Адразу хацелі ўсе вуліцы заасфальтаваць, але атрымалася толькі палову, колькі хапіла грошай. Водаправод памянялі — была праблема з вадой. На гэта фінансаванне праз ЖКГ ішло. Пабудавалі сушыльны комплекс за мільярд, першы ў раёне — фінансаванне было па асобным сельскагаспадарчым артыкуле… — Ёсць пэўны комплекс аб’ектаў сацкультбыту, які павінен быць у аграгарадку, куды ўваходзіць школа. — Школа… І лазня. У нас лазняў у людзей шмат, але ў сацмінімум павінна ўваходзіць лазня. Зрабілі ўжо вонкавыя працы, засталіся ўнутраныя, але грошы скончыліся. Людзі таксама пішуць лісты. Калісьці была калгасная лазня. Наогул тры гаспадаркі былі, тры лазні. Хоць бы адну цяпер зрабіць. Ці душавыя. Па мінімуму. — І школа павінна быць… — І школа, але такая, каб у ёй усё было. На новую школу не далі грошай — гэтае пытанне ставілася. У сувязі з аграгарадком былі выдаткаваныя грошы — праз рана. Калі праекты рабілі, то ўсе патрэбы пазначалі, а як дайшло да выканання, то зрабілі толькі дах і вокны. Потым сказалі, што гэта прамежкавы аб’ект, і будуць дабудоўваць. Але нешта прыпынілася. Цяпер абяцаюць, што будуць вышукваць грошы і дарабляць. Бо такой дрэннай школы больш у раёне няма… Каментуе загадчык аддзела адукацыі Мядзельскага райвыканкама Ірына Рагоўская: — За перыяд 2007–2009 гадоў на мерапрыемствы, звязаныя з умацаваннем Але на гэтым не скончылася работа на гэтай установе адукацыі. Распрацаваны план да 2015 года аб правядзенні работ па прывядзенні навучальнай установы да сацыяльных стандартаў. У 2011 годзе запланаваны сродкі на распрацоўку — Я бачыла рамонт, які быў зроблены ў 2008 годзе. Калі мы звычайна робім рамонт дома, то можам выстаўляць патрабаванні да будаўнікоў. Чаму не патрабавалі даробак? — Я прыйшла працаваць у 2009 годзе, бачыла, што ёсць пытанні па якасці гэтых работ. Звярталіся да арганізацый. Але арганізацыя, якая выконвала рамонт, на той момант ужо спыніла сваю дзейнасць. Ёсць моманты, якія не далі пазбегнуць няякасна выкананых работ. — У Княгінінскай школе дах цячэ. Як дзеці пойдуць у школу 1 верасня? — Паспрабуем адрамантаваць, але гэта ўсё роўна будзе бягучы рамонт. — Як наконт будучыні школы? — Ніякіх планаў па закрыцці не стаіць. На агульным сходзе мы вялі размову з бацькамі, бо той перспектыўны рамонт, які мы задумалі, ы — складаны. Мы хацелі параіцца з бацькамі і прапанавалі розныя выйсці: што рабіць далей, а можа, вас школа зусім не задавальняе і мы, карыстаючыся блізкасцю Выгалавіцкай (4 кіламетры) і Крывіцкай (10 кіламетраў) школ зможам забяспечыць дзецям навучанне? Правялі анкетаванне. І зразумелі, што людзі згодныя цярпліва чакаць, калі навучальная ўстанова будзе год ад году рабіцца лепшай. У выніку нашай размовы быў дадзены канкрэтны адказ. І пытанне было знятае… Падзяліцца навіной:
Ларыса Цімошык, Звязда |
|