Паляванне распачалося, паляванне — наперадзе. 21.by

Паляванне распачалося, паляванне — наперадзе

03.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, у краіне распачаўся асенні сезон палявання на лася і высакароднага аленя. Доўжыцца ён будзе да канца месяца — па 30 верасня.

У светлы час сутак зброевым спосабам з засады, з падыходу, з падвабліваннем дазваляецца здабываць дарослых самцоў трафейнай якасці і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Па 30 верасня працягнецца і летне-асенні сезон палявання на дзіка, калі з 18 да 9 гадзін можна паляваць зброевым спосабам з засады, з падыходу на дзіка: дарослых самцоў старэй за два гады і маладняк да двух гадоў любога полу. Да гэтай жа даты і пры выкананні тых жа ўмоў можна здабываць таксама еўрапейскую казулю: дарослых самцоў трафейнай якасці і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. А з 4 верасня (першай суботы месяца) "стартуе" і летне-асенні сезон палявання на рабчыка і шэрую курапатку. Па другую нядзелю снежня ў светлы час сутак зброевым спосабам з падыходу, з засады, з падвабліваннем можна будзе паляваць на птушак любога полу і ўзросту.

Сяргей РАСОЛЬКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, у краіне распачаўся асенні сезон палявання на лася і высакароднага аленя. Доўжыцца ён будзе да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика