Запчасткі для імпартнай сельгастэхнікі могуць вырабляцца на нашых прадпрыемствах
08.09.2010
—
Новости Общества
|
Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення гродзенскага грамадскага аб'яднання "Клуб прадпрымальнікаў" Іван Ількевіч на нарадзе па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва з удзелам прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу і кіраўнікоў мясцовай улады. Гэта будзе выгадна з пункту гледжання і кошту запчастак для аграрнікаў, і новых заказаў для айчынных вытворцаў. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра падтрымаў гэтую пазіцыю і распарадзіўся аператыўна заняцца арганізацыяй выпуску запчастак для імпартнай сельскагаспадарчай тэхнікі на Гродзеншчыне. Ужо ў снежні ён чакае справаздачу аб зробленым. А таксама — аб канкрэтных выніках па стварэнні на тэрыторыі вобласці дзесяці аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і пяці прадпрыемстваў аўтасэрвісу. Акрамя таго, кіраўнік вобласці даручыў разабрацца з коштам праектных работ для бізнэсу (чаму так дорага?), зрабіць фотагалерэю аб'ектаў нерухомасці, што не выкарыстоўваюцца, а таксама падаць прапановы па спрашчэнні працэдур, якія тармозяць вытворцаў (стандартызацыя, санітарны і пажарны кантроль), каб прыняць адпаведныя меры на рэспубліканскім узроўні. Дарэчы, дзеля таго, каб наладзіць эфектыўную працу савета па развіцці прадпрымальніцтва пры аблвыканкаме, Сямён Шапіра пагадзіўся з прапановай прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу ўзначаліць гэту структуру. Пакуль на год. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення гродзенскага грамадскага аб'яднання "Клуб прадпрымальнікаў" Іван Ількевіч на нарадзе па пытаннях развіцця...
|
|