Удзень сонечна, а ўначы зноў маразы. 21.by

Удзень сонечна, а ўначы зноў маразы

15.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не паспелі мы як след пагрэцца ў нядзелю, калі на поўдні было плюс 15, а ў Мінску 10 цяпла, як сёння прыйдзе чарговы халодны атмасферны фронт паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Максімальная тэмпература ўдзень 15 сакавіка 2—8 цяпла, на поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей — 9—13 вышэй за 0. Тэмпература паветра ўначы ў сераду і чацвер — 0—7 марозу, на поўначы краіны — да мінус 8—10 градусаў, уначы на чацвер у Віцебскай вобласці — да мінус 13. Удзень у гэтыя дні ад мінус 2 да плюс 5 градусаў. Даволі сонечна і суха чакаецца ў пятніцу і суботу. Уначы будзе 3—10 марозу, пры праясненнях нават да мінус 13—15 градусаў, удзень 0—плюс 7, а ў Брэсцкай вобласці да 10 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не паспелі мы як след пагрэцца ў нядзелю, калі на поўдні было плюс 15, а ў Мінску 10 цяпла, як сёння прыйдзе чарговы халодны атмасферны фронт паведаміла рэдакцыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика