Апошняе паляванне сакавіка. 21.by

Апошняе паляванне сакавіка

01.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У апошнія дзянькі сакавіка паляўнічыя Шаркаўшчынскага раёна атрымалі сапраўдны падарунак. З начы выпаў снег. Егер Лужкоўскай паляўнічай дачы Віктар Паляк разам з калегамі абклалі шэсць ваўкоў. Зграя ваўкоў з восені турбавала вакольныя мясціны, і вось яна трапіла ў пастку. З'ехаліся паляўнічыя з Мёраў, Дзісны, Глыбокага, Шаркаўшчыны і нават з Полацка.

  Паставілі нумары і пусцілі загоншчыкаў. Хвіліны чакання — і вось першыя стрэлы. Праз дзве гадзіны ўсё было скончана. Упалявалі трох буйных ваўчыц. На жаль, мацёрыя ваўкі, параненыя, вырваліся з акладу. Пераследаваць было немагчыма, бо снег растаў...

Валерый Кавалёнак, жыхар Шаркаўшчыны, фотапаляўнічы. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнія дзянькі сакавіка паляўнічыя Шаркаўшчынскага раёна атрымалі сапраўдны падарунак. З начы выпаў снег. Егер Лужкоўскай паляўнічай дачы Віктар Паляк разам з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика