Мінкультуры і Генпракуратура маюць намер актывізаваць работу па ахове гістарычных помнікаў
08.04.2011
—
Новости Общества
|
Міністэрства культуры і Генеральная пракуратура Беларусі маюць намер актывізаваць работу па ахове гістарычных помнікаў. Размова аб гэтым ішла 6 красавіка на сустрэчы міністра культуры Паўла Латушкі і генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Мінкультуры Ганна Смольская. Кіраўнікі ведамстваў абмеркавалі пытанні выканання заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, разгледзелі найбольш характэрныя прыклады парушэння прававых норм. Павел Латушка і Рыгор Васілевіч адзначылі асаблівае значэнне прафілактычных мерапрыемстваў. У Міністэрстве культуры падкрэслілі неабходнасць больш прынцыповага падыходу пры прававой ацэнцы фактаў прычынення шкоды гісторыка-культурным каштоўнасцям. Па выніках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб неабходнасці наладжвання больш цеснага супрацоўніцтва Міністэрства культуры і Генеральнай пракуратуры ў мэтах забеспячэння прававога рэагавання на парушэнні ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Прадстаўнікі Мінкультуры і Генпракуратуры выказалі намер распрацаваць і падпісаць сумесны план дзеянняў па правядзенні аналізу выканання заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і выпрацаваць меры па забеспячэнні належнай эксплуатацыі і ўтрымання гістарычных помнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры і Генеральная пракуратура Беларусі маюць намер актывізаваць работу па ахове гістарычных помнікаў. Размова аб гэтым ішла 6 красавіка на...
|
|