ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

08.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Паўднёвай Карэі зачыніліся 130 дзіцячых садкоў і школ з-за радыеактыўнага дажджу

Каля 130 дзіцячых садкоў і школ у раёне паўднёвакарэйскай сталіцы — Сеула — зачыніліся ў чацвер з-за асцярогі радыеактыўных ападкаў, звязаных з катастрофай на японскай АЭС "Фукусіма-1".

Канцылярыя прэм'ер-міністра Паўднёвай Карэі праінфармавала, што ўзровень радыяцыі ў дажджавой вадзе вельмі нізкі і бяспечны для здароўя. Занепакоенасць у Паўднёвай Карэі пачала расці пасля таго, як метэаслужбы абвясцілі, што вятры ў краіне цяпер дзьмуць з боку Японіі, з-за чаго ў Паўднёвай Карэі можа павысіцца радыеактыўны фон. Агенцтва па ядзернай бяспецы Паўднёвай Карэі паведаміла раней, што ў ападках, якія выпалі на паўднёвым востраве Чэджу, былі выяўленыя сляды радыеактыўнага ёду і цэзію. Між тым, у самой Японіі таксама пачаліся праверкі радыеактыўнага фону ў школах. Плануецца замерыць узровень радыяцыі больш як у 1,4 тысячы школ і дзіцячых садкоў. Улады сцвярджаюць, што на адлегласці 30 км ад атамнай станцыі няма ніякай рызыкі для здароўя дзяцей.

НАТа памылкова разбамбіла пазіцыі лівійскіх паўстанцаў

Кааліцыя пад камандаваннем НАТА, якую паўстанцы ў апошні час вінавацілі ў марудлівасці і бяздзейнасці, вырашыла нанесці авіяўдары па раёнах блізу гарадоў Марса-эль-Брэга на ўсходзе і Місурата на захадзе Лівіі, а таксама здзейсніла новую бамбардзіроўку па сталіцы — Трыпалі. Адзін з удараў стаў памылковым — у выніку былі зачэпленыя пазіцыі саміх мяцежнікаў. Сярод іх ёсць ахвяры і пацярпелыя — СМІ аперыруюць рознымі звесткамі, гаворка можа ісці аб 20 загінулых. Прадстаўнікі НАТА у Бруселі ўжо заявілі, што зоймуцца расследаваннем інцыдэнту.

У Ізраілі сутыкнуліся два цягнікі

Два пасажырскія цягнікі, якія па незразумелай прычыне апынуліся на адных рэйках, сутыкнуліся ў чацвер раніцай каля ізраільскага курортнага горада Нетанія, дакладней, на ўчастку паміж Нетаніяй і Бейт-Егашуа, у 100 метрах ад чыгуначнай станцыі. Паводле першасных звестак, у выніку аварыі пацярпела 60 чалавек. На шчасце, саставы рухаліся з нізкай хуткасцю.

Асліцу ўзнагародзілі за выратаванне барана

Асліцу, якая жыве на ферме непадалёк ад Скарбара ў брытанскім графстве Паўночны Ёркшыр, узнагародзілі за адвагу — жывёла прыйшла на дапамогу свайму таварышу, барану Стэнлі, калі на таго напаў сабака. Прэмію асліцы Доці ўручыла дабрачынная ветэрынарная арганізацыя "Народная ветэрынарная амбулаторыя".

Паводле слоў гаспадыні Доці і Стэнлі, калі асліца ўбачыла, што на барана напаў сабака, яна кінулася да яго на дапамогу, пачала бегаць вакол сабакі, а затым прыціснула яго да зямлі, пасля чаго той аслабіў хватку і адпусціў Стэнлі. У выніку нападзення баран страціў два зубы і зарабіў паралюш нерва пысы. Цяпер Стэнлі пачуваецца добра і амаль увесь час праводзіць побач з Доці. Баран і асліца практычна неразлучныя — яны нават спяць у адным стойле. Акрамя іх, на ферме таксама жывуць козы, трусы, паўліны і ламы. Цырымонія ўзнагароджання Доці адбылася ў аўторак, 5 красавіка. Па словах гаспадыні асліцы і барана, яна надзвычай ганарыцца сваёй гадаванкай і лічыць тую вельмі адважнай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ізраілі сутыкнуліся два цягнікі Два пасажырскія цягнікі, якія па незразумелай прычыне апынуліся на адных рэйках, сутыкнуліся ў чацвер раніцай каля ізраільскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика