Мандарыны лепшыя за супрацьдыябетычныя лекі і дыеты
08.04.2011
—
Новости Общества
|
Мандарыны дапамогуць абараніць чалавека ад розных хвароб, уключаючы хваробы сэрца, дыябет, інсульт і атлусценне, заяўляюць навукоўцы. Уся справа ў пігменце набілеціне, які прысутнічае ў скурцы садавіны. Даследчыкі з Універсітэта Заходняга Антарыа пратэставалі мандарыны на дзвюх групах мышэй. Грызуноў трымалі на дыеце, багатай на тлушчы і простыя цукры. Першая група ў выніку стала пакутаваць на атлусценне і дэманстравала сімптомы метабалічнага сіндрому. Усё гэта пагражала развіццём дыябету і хваробамі сэрца. А вось другая група, якой у ежу дадавалі набілецін, мела нармальную вагу і не выявіла высокага ўзроўню халестэрыну. Яна таксама была больш адчувальная да інсуліну. Як каментуе кіраўнік даследавання доктар Мюрэй Хаф, "менавіта набілецін выратаваў жывёл ад атлусцення. А больш доўгія даследаванні паказвалі, што набілецін абараняе ад атэрасклерозу, назапашвання бляшак у артэрыях, здольных прывесці да сардэчнага прыступу або інсульту". У далейшым плануецца высветліць, ці падыходзіць гэтае злучэнне для лячэння людзей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мандарыны дапамогуць абараніць чалавека ад розных хвароб, уключаючы хваробы сэрца, дыябет, інсульт і атлусценне, заяўляюць навукоўцы. Уся справа ў пігменце...
|
|