Любіш спажываць — умей выкінуць!. 21.by

Любіш спажываць — умей выкінуць!

08.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Доме прэсы з'явіўся кантэйнер для збору звычайных батарэек. Такім чынам журналісцкая братыя — даволі актыўны спажывец гэтага тавару — дакладна далучыцца да справы аховы навакольнага асяроддзя. Дарэчы, практыка расстаноўкі кантэйнераў з той жа мэтай менавіта ў месцах гуртавання найбольш актыўных карыстальнікаў батарэек (напрыклад, у самых розных навучальных установах) шырока распаўсюджана за мяжой.

У нашай краіне такія кантэйнеры паставілі пакуль выключна ў месцах продажу батарэек, што, паводле немудрагелістай ідэі, азначае наступнае: ідзеш па новыя — прыхапі старыя. Аднак беларусы яшчэ далёкія ад падобнай пазіцыі. Ім прасцей пазбавіцца батарэек традыцыйным шляхам — выкінуць разам з іншым смеццем. Хоць наўрад ці знойдзецца сярод нас чалавек, які б не ведаў, што на звычайнай звалцы рана ці позна батарэйка страціць сваю герметычнасць і ўсё шкоднае, што ў ёй ёсць, трапіць у глебу і ваду.

Паводле слоў намесніка дырэктара Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўгена ЛАБАНАВА, важна не толькі ведаць, што рабіць з кантэйнерамі для збору той ці іншай другаснай матэрыяльнай сыравіны, але і імкнуцца ствараць як мага менш смецця. Так, у выпадку з батарэйкамі можна гаварыць пра іх замену на акумулятары. Гэтак жа важна адвучваць людзей шматпавярховых дамоў скідваць усё смецце разам у смеццеправод. Усё ж такі 80 працэнтаў гарадскога насельніцтва мае магчымасць карыстацца кантэйнерамі для паасобнага збору другаснай сыравіны. Пластык (поліэтыленавыя бутэлькі і пакеты), макулатуру і шкло неабходна скідваць у асобныя кантэйнеры. Хоць сабраць — толькі паўсправы. Перапрацоўка таго ж пластыку застаецца пакуль стратнай.   Тым не менш, значна складаней са шклабоем, які трапляе на пункты збору, як правіла, змешаным, не падзеленым па колерах, што практычна робіць немагчымым далейшую яго рэалізацыю і перапрацоўку, кажа намеснік генеральнага дырэктара ДА "Белрэсурсы" Наталля ЛАПКО. Дарэчы, сартаванне шклабою па колерах стане магчымым ва ўмовах новага завода, аснашчанага высокатэхналагічнымі ўстаноўкамі. Такі завод павінен быць пабудаваны ў Калядзічах у лістападзе гэтага года.

За апошнія пяць гадоў істотна выраслі аб'ёмы закупкі ў вясковага насельніцтва самых розных відаў другаснай матэрыяльнай сыравіны — макулатуры, палімераў, шкла і нават каляровых і чорных металаў. Раней больш актыўна набываўся і тэкстыль, аднак цяпер гэты від закупак істотна скараціўся, паколькі насельніцтва сёння больш актыўна выкарыстоўвае ненатуральныя тканіны, а сінтэтыка, у адрозненне ад бавоўны, фактычна не падыходзіць для далейшай перапрацоўкі.

У тэме збору другасных матэрыяльных рэсурсаў яшчэ хапае белых плям. Так, скажам, Міністэрства гандлю падрыхтавала Указ "Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі" — для ўвядзення нормаў пашыранай адказнасці вытворцаў той жа пластыкавай тары, батарэек і іншых відаў прадукцыі. Але такі расклад не падтрымала Міністэрства эканомікі, пазіцыя якога зводзіцца да таго, што плаціць асобны збор за арганізацыю перапрацоўкі павінны вытворцы не самой другаснай матэрыяльнай сыравіны, а тыя вытворцы, якія выкарыстоўваюць апошнюю для сваёй групы тавараў. Варта нагадаць, што як айчынныя, так і замежныя вытворцы тавараў пазбаўленыя з пачатку бягучага года ўсялякага экалагічнага збору.

P.S. Месцы знаходжання прыёму другаснай матэрыяльнай сыравіны і ўстаноўкі кантэйнераў для збору батарэек прыводзяцца на сайце ДА "Белрэсурсы" — www.belres.by

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Доме прэсы з'явіўся кантэйнер для збору звычайных батарэек. Такім чынам журналісцкая братыя — даволі актыўны спажывец гэтага тавару — дакладна далучыцца да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика