Нарачанскі край абнаўляецца
08.04.2011
—
Новости Общества
|
Учора ў Мядзельскім райвыканкаме адбылася нарада па пытаннях рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця Нарачанскага рэгіёна на 2011—2015 гг. з удзелам губернатара Мінскай вобласці Барыса Батуры. Старшыня Мядзельскага райвыканкама Аляксандр Даніленка нагадаў, што на рэалізацыю Дзяржпраграмы выдаткавана 480 млрд рублёў, 100 з іх плануецца асвоіць сёлета. — Указ Прэзідэнта № 514, — зазначыў старшыня, — адкрывае шырокія прэферэнцыі для інвестараў, якія прыйдуць на Мядзельшчыну: яны вызваляюцца ад падаткаў на нерухомасць, прыбытак і зямлю. Стала вядома, што беларускія кампаніі "Атлант-М" і "ТытуньІнвест", шэраг расійскіх інвестараў ужо выказалі намер укладваць сродкі ў развіццё будучага еўрапейскага курорта. Па словах Аляксандра Іванавіча, працягваецца рэканструкцыя нарачанскіх здраўніц. Дабудоўваецца гасцініца "Нарач" у курортным пасёлку. У яе рэканструкцыю ўкладзена больш за 8 млрд рублёў. Плануецца, што гасцініца адчыніць дзверы сёлета ў маі. У санаторыі "Прыазёрны" працягваецца рэканструкцыя лячэбнага корпуса. Хутка там з'явяцца SPA-цэнтр, рэстаран, кавярня. У "Спадарожніку" пабудавалі 5 з 11 камфартабельных катэджаў. І там, па Праграме, хутка з'явіцца жылы корпус на 136 месцаў са SPA-цэнтрам, рэстаранам і кінаканцэртнай залай. Па словах А. Даніленкі, чакаецца, што пасля завяршэння рэалізацыі Праграмы прыток адпачывальнікаў павялічыцца ў 2-2,5 раза. Сёння гэта 100-120 тыс. чалавек у сезон. Генеральны дырэктар ДПУ "Нацыянальны парк "Нарачанскі" Васіль Каржоў расказаў, што Акадэмія навук размеркавала рэкрэацыйную нагрузку на тэрыторыю, якая ўключана ў Дзяржпраграму. Унікальныя багацці Мядзельшчыны не пацерпяць. Аляксандр СЯНЮЦЬ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мядзельскім райвыканкаме адбылася нарада па пытаннях рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця Нарачанскага рэгіёна на 2011—2015 гг. з удзелам губернатара... |
|