Не знімуць... Але і не паставяць. 21.by

Не знімуць... Але і не паставяць

08.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета ў сувязі з жаніцьбай сына ў мяне пагоршыліся жыллёвыя ўмовы. Ці могуць паставіць мяне ў чаргу на атрыманне жылля ў той арганізацыі, дзе я працаваў да пенсіі?С. К, г. Брэст.

У адпаведнасці з падпунктам 34.1 Палажэння аб парадку ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзялення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 г. № 565) за грамадзянамі, прынятымі на ўлік у перыяд працы, захоўваецца права знаходзіцца на ўліку асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы працы, у прыватнасці, у выпадках звальнення ў сувязі з выхадам на пенсію незалежна ад далейшага працаўладкавання, у тым ліку ў іншы дзяржаўны орган, іншую арганізацыю. А вось спецыяльных нормаў, якія даюць права грамадзянам пасля выхаду на пенсію быць прынятымі на ўлік асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў у арганізацыі, дзе яны працавалі да дасягнення пенсійнага ўзросту, дзейнае жыллёвае заканадаўства не ўтрымлівае.

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў сувязі з жаніцьбай сына ў мяне пагоршыліся жыллёвыя ўмовы. Ці могуць паставіць мяне ў чаргу на атрыманне жылля ў той арганізацыі, дзе я працаваў да пенсіі? ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика