Ці цалкам сінтэтычныя вітамінна-мінеральныя комплексы засвойваюцца арганізмам?. 21.by

Ці цалкам сінтэтычныя вітамінна-мінеральныя комплексы засвойваюцца арганізмам?

08.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гарантаваць, што сінтэтычныя вітамінна-мінеральныя комплексы засвойваюцца арганізмам, а не праходзяць па ім транзітам, не зможа ніводны ўрач, перакананая загадчыца жаночай кансультацыі 11-ай гарадской паліклінікі г. Мінска Людміла Сцепаненка.

— Гэта нельга праверыць ніякімі даследаваннямі. Рэальна можна сказаць пра засваенне жалеза і кальцыю, што пацвярджаецца спецыяльнымі аналізамі, — патлумачыла доктар.

Паводле яе слоў, лепш за ўсё, калі вітаміны і мінералы паступаюць у арганізм з ежай. У гэтым выпадку яны метабалізуюцца ў печані і цалкам засвойваюцца арганізмам. (Метабалізм — складаны працэс, у час якога арганізм расшчапляе пажыўныя рэчывы, што ўтрымліваюцца ў прадуктах, каб пасля выпрацаваць энергію, неабходную для падтрымання жыццёвага тонусу).

Між тым, нагадала Людміла Сцепаненка, у жыцці жанчын ёсць перыяды, калі арганізм мае патрэбу ў асаблівай падтрымцы. Так, падчас крытычных дзён абавязкова трэба прымаць прэпараты жалеза, інакш хуткая стомленасць і слабы імунітэт стануць вашымі пастаяннымі спадарожнікамі.

Тым, хто плануе цяжарнасць, неабходная фоліевая кіслата (яна прадухіляе з'яўленне парокаў развіцця нервовай сістэмы ў будучага дзіцяці). А тым, хто ўступіў у перыяд менапаўзы, трэба заняцца прафілактыкай астэапарозу. У прыватнасцІ, выбіраць прадукты харчавання з высокім утрыманнем кальцыю невялікай тлустасці (1—4%).Усім жанчынам, каб не страціць прывабнасць, патрэбны вітаміны А, В. Е, поліненасычаныя тлустыя кіслоты амега-3 (больш за ўсё іх у скумбрыі, печані, шпінаце, квяцістай капусце, фасолі).

Вольга ГРЫГОР'ЕВА, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарантаваць, што сінтэтычныя вітамінна-мінеральныя комплексы засвойваюцца арганізмам, а не праходзяць па ім транзітам, не зможа ніводны ўрач, перакананая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика