Дырэктар не вярнуў кліенту 376 мільёнаў рублёў
09.04.2011
—
Новости Общества
|
Каб вярнуць доўг, дырэктар фірмы пазычыў 1000 долараў у рабочага, які працуе ў яго фірме. 28-гадовы дырэктар полацкага прыватнага прадпрыемства, якое займаецца будаўніцтвам, папрасіў у свайго кліента ў якасці пазыкі ажно 376 мільёнаў рублёў для быццам бы арганізацыі вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Даверлівы чалавек, які даволі вялікія грошы сумленна зарабіў на Крайняй Поўначы, неабходныя мільёны пазычыў. Каб упэўніць у абгрунтаванасці сваіх намераў, дырэктар нават паказаў комплекс будынкаў для стварэння вытворчасці, які купіў. Маўляў, аўкцыён адбыўся, я яго выйграў. Праўда, не сказаў, што купіў будынкі ўсяго толькі за тры мільёны рублёў. Як паведаміў "Звяздзе" Ігар Лісоўскі, пракурор аддзела па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў пракуратуры Віцебскай вобласці, падчас следства стала вядома, што пакупку комплексу прадпрыемства махляра так і не аплаціла, і вынікі аўкцыёну былі ануляваныя. Атрыманыя вялікія грошы ад прыватнага інвестара дырэктар на рахунак свайго прадпрыемства пакласці "забыў". Грашовыя сродкі не апрыходаваў і выкарыстаў для асабістых патрэб. А калі інвестар папрасіў вярнуць доўг ды яшчэ з працэнтамі, бізнэсмен спаслаўся на фінансавыя цяжкасці. Пра дзеянні дырэктара стала вядома праваахоўным органам. Дарэчы, пракуратура горада Полацка рашыла ўмяшацца ў "грамадзянскія праваадносіны" і адмяніла рашэнне аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы, прынятае супрацоўнікамі Полацкага гарадскога аддзела ўнураных спраў, і завяла крымінальную справу па артыкуле 209 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае адказнасць за махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры. Падчас расследавання крымінальнай справы стала вядома, што, калі дырэктар атрымаў пазыку ў памеры 376 мільёнаў рублёў, спасылаючыся на "вытворчую неабходнасць", ён, як высветлілася, пазычыў у свайго рабочага тысячу долараў, якія таксама потым не вярнуў... Прыгаворам суда дырэктар пазбаўлены волі тэрмінам на восем гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб вярнуць доўг, дырэктар фірмы пазычыў 1000 долараў у рабочага, які працуе ў яго фірме. 28-гадовы дырэктар полацкага прыватнага прадпрыемства, якое займаецца... |
|