станцыю метро "Кастрычніцкая" мяркуюць адкрыць у чацвер. 21.by

станцыю метро "Кастрычніцкая" мяркуюць адкрыць у чацвер

13.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мэр Мінска Мікалай Ладуцька ўчора на месцы трагедыі адзначыў, што другая лінія метро — Аўтазаводская — была "адчыненая з самага ранку і працуе, як і трэба".

— Зараз вядуцца рамонтныя работы, — гаворыць мэр. — Праведзена першаснае абследаванне канструкцыі — нейкіх прынцыповых адхіленняў няма. На ўсякі выпадак выклікана брыгада спецыялістаў-інжынераў, якія зробяць тэхнічнае абследаванне і дадуць сваё заключэнне. Зараз спецыялісты метрапалітэна, метрапраекта і метрабуду займаюцца работамі па навядзенні парадку на станцыі "Купалаўская".

Станцыю метро "Кастрычніцкая" плануюць адкрыць ужо ў гэты чацвер. Паводле слоў мэра, работа станцыі будзе ўзноўленая дзесьці ў раёне 12:00-14:00. Чакаецца, што праца ўсіх эскалатараў будзе адноўлена.

Мікалай Ладуцька нагадаў, што па даручэнні Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ў мінскім гарадскім выканаўчым камітэце ўжо створаны штаб па аказанні дапамогі пацярпелым ад тэрарыстычнага акта. У хуткім часе будуць вызначаныя грашовыя сумы пацярпелым ад тэракта, а сем'ям загінулых будзе выдаткавана па 10 тысяч долараў. Жалобныя пахаванні пройдуць у сталіцы за кошт гарадскога бюджэту.

Акрамя таго, паводле слоў мэра, па просьбах людзей для дабрачынных мэтаў быў адкрыты адмысловы разліковы рахунак — туды будуць пералічвацца грошы для аказання дапамогі пацярпелым.

— Метро ў Мінску будавалася ўсім народам, гэта наш нацыянальны набытак, — падкрэсліў Мікалай Ладуцька. — Мы збіраем грашовыя сродкі на дапамогу пацярпелым, але, магчыма, якаясьці сума будзе выкарыстаная і для аднаўленчых работ метрапалітэна. Але гэта будзе толькі сімвалічная сума: сродкаў для выканання работ у гарвыканкама дастаткова.

Акрамя таго, Мікалай Ладуцька адзначыў, што панікі сярод жыхароў сталіцы не назіраецца:

— Жыхары Мінска адрэагавалі на падзеі гэтых дзён годна і з мужнасцю. Наш беларускі народ — гэта гераічны народ. І памяць пра тыя выпрабаванні, якія былі тут крыху больш за 60 гадоў, яшчэ жывая ў нашых генах. Таму гэты выклік, кінуты нам, мы сустракаем з мужнасцю. Для таго, каб яшчэ раз сказаць усім краінам, што мы — дружалюбны народ і курс, узяты кіраўніцтвам нашай краіны, накіраваны не толькі на дабрабыт нашага народа, але і на добрасуседскія адносіны з краінамі блізкага і далёкага замежжа.

Адказваючы на пытанне пра меры бяспекі, мэр зазначыў, што метрапалітэн абсталяваны дасканалай сістэмай відэаназірання — камеры былі закупленыя з разлікам на розныя надзвычайныя сітуацыі.

У заключэнне Мікалай Ладуцька паведаміў, што гарвыканкам рэкамендаваў змяніць рэпертуар усім сталічным рэстаранам і начным клубам для таго, каб цягам тыдня ніякіх забаўляльных мерапрыемстваў у горадзе не было. Трынаццатага красавіка ў Мінску аб'яўлены днём жалобы.

Ілья ЛАПАТО.

Р. S.:<І> У сувязі з тым, што работы па рамонце станцыі метро "Кастрычніцкая" не завершаны, рух цягнікоў па першай лініі метро 13 красавіка ажыццяўляцца не будзе. Інфармацыя аб адкрыцці руху будзе прадастаўлена дадаткова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мэр Мінска Мікалай Ладуцька ўчора на месцы трагедыі адзначыў, што другая лінія метро — Аўтазаводская — была "адчыненая з самага ранку і працуе, як і трэба".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика