Каталіцкі Касцёл у Беларусі моліцца за ахвяр трагедыі. 21.by

Каталіцкі Касцёл у Беларусі моліцца за ахвяр трагедыі

13.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора апоўдні ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбылася служба за пацярпелых падчас выбуху ў сталічным метро. Увечары ж у архікатэдральным касцёле прайшла памінальная служба за ўсіх, хто загінуў у тэракце.

Кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч, які ў гэтыя дні знаходзіцца за мяжой, у сваім звароце да вернікаў выказаў спачуванні сем'ям загінулых, параненым і ўсім пацярпелым:

— Выбух, які адбыўся ў выніку тэрарыстычнага акта ў мінскім метрапалітэне 11 красавіка 2011 г. і ў якім загінулі і пацярпелі невінаватыя людзі, глыбокім болем адазваўся ў сэрцах як грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і сусветнай супольнасці, — адзначае Мітрапаліт. — З хрысціянскага і агульначалавечага пункту гледжання кожны, у тым ліку і гэты, тэрарыстычны акт, які глыбока асуджаю, недапушчальны і ніякім чынам не можа быць апраўданы. Гвалт не вырашае праблем і не прыносіць шчасця.

У гэты час вялікага посту, калі хрысціяне ўсяго свету разважаюць над пакутамі і крыжовай смерцю Хрыста, мінская падземка стала новай Галгофай, дзе нявінныя ахвяры з'ядналіся з ахвярай Хрыста. Калі, як маланка з неба, на нас звалілася выкліканая нечалавечым актам тэрарызму бяда, і калі здаецца, што зямля правалілася пад нагамі, нашай надзеяй застаецца міласэрны Бог.

Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў да малітвы ў інтэнцыях ахвяр тэракту і да дапамогі пацярпелым:

— Божа, будзь міласэрны да нявінна загінулых, даруй ім іх правіны і прымі ў сваё вечнае Валадарства. Стань суцяшэннем і адрадзі надзею ў перажываючых страту сем'ях і блізкіх. Адары ласкай здароўя параненых. Сцеражы нас ад падобных злачынстваў і дапамажы, каб у нашым грамадстве і ва ўсім свеце панавала ўзаемная любоў, бо толькі яна мае будучыню і толькі яна — творчая.

— Вельмі страшна тое, што здарылася, — зазначыў дапаможны епіскап Мінска-Магілёўскай епархіі Антоній Дзям'янка падчас службы за медыкаў і за пацярпелых у трагедыі, — Але мы ведаем, што зло ніколі не пераможа дабро. Бог ёсць любоў, і ён мацнейшы за зло.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора апоўдні ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбылася служба за пацярпелых падчас выбуху ў сталічным метро. Увечары ж у архікатэдральным касцёле прайшла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика