Вадзім ЗАЙЦАЎ: "Выклік кінуты ўсяму беларускаму грамадству". 21.by

Вадзім ЗАЙЦАЎ: "Выклік кінуты ўсяму беларускаму грамадству"

13.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ў цесным узаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай і Міністэрствам унутраных спраў прыступіў да расследавання тэрарыстычнага акта на станцыі метро "Кастрычніцкая". Рабоце аператыўна-следчай групы аказваюць садзейнічанне спецыялісты-выбухатэхнікі ФСБ Расіі. Расійскія эксперты прыбылі ў Мінск учора па прапанове кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі.

— Супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі пераведзены на ўзмоцнены рэжым работы, — паведаміў учора журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Вадзім ЗАЙЦАЎ. — Пярвічныя вынікі следчых і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі атрыманы па гарачых слядах. Праваахоўнікі робяць усё неабходнае для хутчэйшага расследавання і прыцягнення да адказнасці тых, хто дапусціў і здзейсніў гэта злачынства. Намі атрыманы рэчыўныя доказы... З прапановамі аб прадастаўленні дапамогі звярнуліся прадстаўнікі некалькіх дзяржаў. Мы не будзем адмаўляцца ад такой дапамогі, паколькі тэракт не ведае межаў і, на жаль, дае той вопыт, які атрымліваюць спецслужбы ў барацьбе з гэтым злом...

Адпрацоўваюцца тры версіі ўчыненага злачынства. Паводле першай, мелася на мэце дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі. Я не хачу падкрэсліваць, хто стаіць за арганізацыяй гэтай дэстабілізацыі, але відавочна тое, што сёння некаму не падабаецца існуючая мадэль беларускага грамадства, беларускай структуры бяспекі, і таму ёсць намер пасеяць страх, паніку і недавер да праваахоўных органаў, а значыць, і да органаў улады.

Паводле другой версіі, варта мець на ўвазе той факт, што не ўсе прыцягнутыя да адказнасці асобы або асобы, чые справы яшчэ разглядаюцца, згодныя з рашэннем судовых органаў. Ёсць у нас прадстаўнікі крайніх моладзевых экстрэмісцкіх арганізацый.   Так зараз завяршаецца расследаванне крымінальнай справы па злосных хуліганскіх дзеяннях з прыкметамі тэрарыстычных праяў з ліку анархісцкіх моладзевых рухаў.

Паводле трэцяй версіі, трэба сказаць, што практыка расследавання спецслужбамі падобных крымінальных спраў заўсёды прымушае нас мець на ўвазе нездаровага чалавека — нездаровы не з псіхічнага пункту гледжання, а з пункту задавальнення асабістых амбіцый.

Зараз вядзецца планавае апытанне грамадзян, якія сталі сведкамі злачынства. Паступае шмат званкоў ад грамадзян, у тым ліку з-за мяжы, якія суперажываюць трагедыі, а таксама паведамляюць канкрэтную інфармацыю. Карыстаючыся магчымасцю, я хацеў бы звярнуцца да грамадзян Беларусі. Выклік кінуты не толькі праваахоўнікам, спецслужбам і органам улады, выклік кінуты ўсяму беларускаму грамадству, і толькі агульнымі намаганнямі мы зможам дакладна і хутка расследаваць гэту крымінальную справу, прыцягнуць вінаватых да ўстаноўленай законам адказнасці. Тэрарыстам даравання быць не можа, і людзі, якія здзейснілі гэту гнуснасць, павінны з'явіцца перад судом.

У цэлым карціна нам зразумелая, аднак мы заклікаем людзей, якія знаходзіліся ў момант выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" і маглі б па нашай просьбе даць сведкавыя паказанні ў дачыненні да канкрэтных асобаў, якія нас цікавяць, зрабіць гэта...

На гэты момант для правядзення апытання затрыманы тры чалавекі. У якасці падазронай асобы разглядаецца адна асоба. Пры гэтым не выключаецца версія наяўнасці саўдзельнікаў, на што ўказваюць факты. Фотаробат верагоднага выканаўцы выбуху прапануецца на некаторых сайтах. Фотаробат складзены па паказаннях сведкаў і паводле звестак аб'ектыўнага кантролю. Гэта мужчына ва ўзросце да 27 гадоў, моцнага целаскладу, рост — 175-178 см. Быў апрануты ў карычневую куртку і карычневую вязаную шапачку. Версія наёмніка не выключаецца.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ў цесным узаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай і Міністэрствам унутраных спраў прыступіў да расследавання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика