Для здачы крыві пацярпелым людзі выстройваюцца ў чэргі. 21.by

Для здачы крыві пацярпелым людзі выстройваюцца ў чэргі

13.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увесь дзень 12 красавіка людзі прыходзілі здаваць кроў у аддзяленне пералівання крыві Гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі.

...У 12.00 фае аддзялення перапоўнена. Дзясяткі маладых людзей стаяць у чарзе для здачы крыві. Нехта праходзіць тэрапеўта, нехта ўжо п'е гарбату і есць печыва, а хтосьці ўжо прайшоў у кабінет. У асноўным кроў здаюць студэнты розных універсітэтаў.

Даша Жураўлевіч, студэнтка 2 курса медыцынскага ўніверсітэта, прыйшла здаваць кроў упершыню. Адразу пасля трагедыі ў іх 4-ым інтэрнаце пачала арганізоўвацца група донараў.

— Вось я і запісалася, — расказвае дзяўчына. — У нас неяк так адразу ў інтэрнаце пайшла ініцыятыва. Чаму захацела? Магчыма яшчэ і з-за спецыяльнасці. Прачытала ў інтэрнэце, што патрэбна кроў, захацелася прыйсці і дапамагчы. Здаю бясплатна. Па шчырасці, толькі вось тут пачула, што можна платна здаваць, але навошта? Гэта ж чужое гора. Мы падлічылі, што для выратавання 126 пацярпелых патрэбна каля 500 чалавек. Гэта пры тым, што кожны з параненых страціў шмат крыві...

Сяброўка Дзяніса, студэнта БДАТУ, зараз у рэанімацыі. Хлопец прыйшоў хоць такім чынам неяк дапамагчы ёй.

— Я тут стаю з 7.15 ранку, а зараз, як вы бачыце, 12 гадзін, — кажа хлапец. — Было б вялікае пажаданне да арганізатараў — паскорыць гэты працэс. І яшчэ вельмі нязручна, што трэба ездзіць у сваю паліклініку. У тую ж студэнцкую 33-ю адпраўляюць адсюль. Пакуль даедзеш — гадзіна, пакуль там — дзве, пакуль прыедзеш — тры. Шмат хто з-за гэтага і не змог, таму што многім людзям на працу, заняткі і г.д. Гэта лепш было б на месцы тут арганізаваць...

На мае пытанні, чаму вы вырашылі здаваць кроў, у натоўпе шмат хто адказвае пытаннем: "А што б вы рабілі, калі б з вамі такая сітуацыя здарылася? Вы проста малілі б, каб знайшоўся донар і для вас". Прычым усе, хто стаяў у чарзе, сказалі, што будуць гэта рабіць бясплатна...

  — На гэты момант у нас кроў здало каля 78 чалавек. Норма здачы — 470 мл. Вось і палічыце... Каля 36 літраў ужо, — кажа Валянціна Горбач, старшая медсястра аддзялення пералівання крыві. — Некалькі соцень чалавек з самага ранку звярталася, прыязджала... Некаторых мы адпраўляем па медыцынскія даведкі, у некаторых няма прапіскі. Самае цікавае, што напачатку людзі прыходзілі здаваць за грошы, але ўжо прыкладна з 10 гадзін ранку пайшлі тыя, хто прыйшоў здаць бясплатна. Зараз з-за наплыву людзей мы пайшлі на вымушаную меру і прымаем кроў без даведак. Але вы зразумейце, што даведка патрэбна больш за ўсё для саміх донараў. Вось уявіце, у яго язва. Ён здаў кроў, язва адкрылася і што, яго выратоўвай? Ці дзяўчаты з анеміяй прыходзяць, а пасля што, іх адкачвай?

Настасся Занько.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увесь дзень 12 красавіка людзі прыходзілі здаваць кроў у аддзяленне пералівання крыві Гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика