"Не рві кветак — любуйся імі...". 21.by

"Не рві кветак — любуйся імі..."

13.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Круглыя даты: у саракавы раз пад эгідай Міжнароднага бюро Сусветнага Паштовага Саюза (СПС) праводзіцца моладзевы эпісталярны конкурс, у пятнаццаты — удзел у ім прымае Беларусь. Гэта значыць, што нашым школьнікам, як і іх аднагодкам з усіх канцоў свету, трэба было (сёлета, прынамсі) уявіць сябе... дрэвам, якое расце ў лесе і напісаць каму-небудзь ліст пра тое, чаму так важна абараняць лясы.

Як і ў мінулыя гады, конкурс праходзіў у некалькі этапаў: спачатку — на раённым узроўні, потым — на абласным...

Такім чынам на разгляд рэспубліканскага журы пад сустаршынствам намесніка генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Ірыны Саксонавай і галоўнага інспектара Міністэрства адукацыі Раісы Сідарэнка трапіла сем работ (па адной ад кожнай вобласці і горада Мінска), якія паказалі, што з першай часткай задання: уявіць сябе дрэвам — елачкай, ссечанай перад Калядамі, дубам з Белавежскай пушчы, бярозкай, асінай, сасной, нашым падлеткам было зусім не цяжка. Куды цяжэй, як засведчылі працы, — знайсці патрэбныя словы і пераканаўча напісаць, чаму ж так важна абараняць лясы? Таму што яны даюць нам будаўнічыя матэрыялы, пушніну, грыбы і ягады, мёд, лекавыя травы? Таму што ачышчаюць паветра, дораць прыгажосць і прахалоду? Таму што там жывуць любімыя звяры і птушкі? Таму, што гэта сапраўднае багацце — усіх людзей і кожнага чалавека?.. Згадзіцеся, у 12-15 гадоў над гэтым карысна падумаць, паразважаць, а калі яшчэ і напісаць...

"Не рві кветак — любуйся імі! Не буры мурашнік — паназірай за працавітасцю і руплівасцю мурашоў! Не тапчы ягаднік, бо няма нічога больш смачнага і пахкага, чым лясныя суніцы! Не ламі галінкі дрэў — ім баліць... Будзь міласэрным, і лес аддзячыць табе! Ён падорыць здароўе, спакой і радасць... Адзінства з прыродай — найвышэйшае чалавечае шчасце!" — гэта радкі з ліста, які большасцю галасоў прызнаны лепшым. Аўтар яго — Ілона Капусцінская, васьмікласніца гімназіі №3 г. Гродна.

На другім месцы — ліст Ганны Паўлючак, дзевяцікласніцы Сноўскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна, і Таццяны Папека — васьмікласніцы Русінаўскай АСШ Баранавіцкага раёна, на трэцім — Анатоля Рэзянкова, вучня 7 "А" класа СШ № 16 г. Полацка, Наталлі Кірпічэнка (9 "Б" клас СШ №28 г. Магілёва), Кацярыны Падашоўка (6 "А" клас СШ №  2 г. Рагачова) і Паўла Міхалапа (5 "Б" клас СШ №124 г. Мінска).

Усе яны — пераможцы ХV рэспубліканскага эпісталярнага конкурсу, а таксама іх настаўнікі рускай мовы і літаратуры (на беларускай, на жаль, ніводная праца ў лідары не выйшла) — будуць адзначаны дыпломамі-падзякамі і прызамі РУП "Белпошта".

Ці будуць (і якія канкрэтна?) узнагароды ад Сусветнага Паштовага Саюза, стане вядома ў бліжэйшы час: праца Ілоны Капусцінскай будзе перакладзена на англійскую мову і накіравана ў Міжнароднае бюро СПС, якое знаходзіцца ў Берне.

Валянціна Доўнар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Круглыя даты: у саракавы раз пад эгідай Міжнароднага бюро Сусветнага Паштовага Саюза (СПС) праводзіцца моладзевы эпісталярны конкурс, у пятнаццаты — удзел у ім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика