У метро прыбралі лавачкі з “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа”
18.04.2011 13:23
—
Новости Общества
|
У метро прыбралі лавачкі з “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа” З двух станцый мінскага метро — “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа” — пасля тэракта 11 красавіка прыбралі лавачкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік начальніка Мінскага метрапалітэна Алег Круглоў.
Алег Круглоў: ”Мы ўжо прыбралі з двух станцый лавачкі. Гэта было перад адкрыццём станцыі ”Кастрычніцкая”. Мы прыбралі на станцыі “Кастрычніцкая” і “Плошча Якуба Коласа”. Пра тое, што лавачкі ў метро непатрэбныя, 16 красавіка заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка. “Хіба метро для таго, каб прыйсці і адпачыць? Цягнікі там ходзяць літаральна праз некалькі хвілінаў, 2-3 у гадзіны пік. Ну навошта? Заўжды праглядаецца натоўп. Няма лавачкі — стаіць сумка, пакет, імгненна звернуць увагу”, — сказаў кіраўнік краіны. Цікава, што з “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа” лавачкі зніклі яшчэ да гэтай заявы. Алег Круглоў дадаў, што лавачкі ў метро прадугледжваліся праектам, то бок будаваліся першапачаткова разам з метро. Ці будуць прыбіраць лавачкі з іншых станцый — пакуль невядома. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З двух станцый мінскага метро — “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа” — пасля тэракта 11 красавіка прыбралі лавачкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік...
|
|