ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
23.04.2011
—
Новости Общества
|
Штрафы за эканамічныя злачынствы ў Літве ўзрастуць у 5 разоў
Парламент Літвы прыняў папраўкі да Крымінальнага кодэкса, якія шматкроць павялічваюць штрафы за эканамічныя злачынствы і кантрабанду. У канчатковым варыянце паправак парламент улічыў прапановы прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ павялічыць памеры штрафаў за эканамічныя злачынствы. Цяпер, пасля ўваходжання паправак у сілу, штраф за няцяжкае эканамічнае злачынства вырасце з 3765 да 18 825 еўра, за злачынства сярэдняга цяжару — з 7 530 да 37 650 еўра, за цяжкія — з 11 295 да 56 475 еўра. У Арменіі адкрыюць бясплатныя курсы стральбыУ Арменіі будуць арганізаваны бясплатныя курсы па выкарыстанні агнястрэльнай зброі, у тым ліку снайперскай. Пра гэта паведамляе Аrmеnіа Tоdау. Аўтарам гэтай ініцыятывы стаў ваенны эксперт Арцрун Аванісян. Паводле яго слоў, навучанне стральбе дазволіць умацаваць асновы ваенна-патрыятычнага выхавання — першым чынам, сярод моладзі. Эксперт адзначыў, што яго ідэя ўжо выклікала ў многіх маладых людзей, у тым ліку і ў дзяўчат, вялікі запал. Курсы пачнуцца ў канцы жніўня ці пачатку верасня. Заняткі працягнуцца некалькі тыдняў. Нагадаем, раней, на пачатку красавіка, курсы снайперскай стральбы былі адкрыты ў Азербайджане. Кошт на каву дасягнуў максімуму за 34 гадыКошт за фунт кавы (каля 0,45 кілаграма) перавысіў 3 долары ўпершыню за 34 гады. Пра гэта піша газета Thе Guаrdіаn. Рост цэн выкліканы неўраджаем кавы гатунку "Арабіка" і попытам на высакаякасную каву з боку сярэдняга класа ў краінах, што развіваюцца — Індыі, Кітаі, Інданэзіі і Бразіліі. Кошты на каву ў апошнія 7 месяцаў павялічыліся ўдвая і чакаецца іх далейшы рост у сувязі са скарачэннем сусветных запасаў. Паводле паведамлення Міжнароднай Кававай Арганізацыі, запасы кавы дасягнулі 50-гадовага мінімуму. Кава на паліцах крам можа прыкметна падаражэць, адзначае Thе Guаrdіаn. Брытанскія вучоныя: сакрэт поспеху ў жанчын утоены ў безыменным пальцу мужчыныСакрэт прывабнасці мужчын у літаральным сэнсе ў іх у руках, устанавілі брытанскія навукоўцы. Для гэтага яны сфатаграфавалі 49 маладых мужчын і параўналі прапарцыйныя суадносіны паміж даўжынёй іх пальцаў з уласцівасцямі іх характару і поспехам сярод жанчын, піша Thе Dаіlу Mаіl. Разам са сваімі французскімі і швейцарскімі калегамі брытанскія адмыслоўцы высветлілі: больш шанцаў сярод жанчын у тых мужчын, чый безыменны палец даўжэйшы за ўказальны. Жанчыны ж з такімі "мужчынападобнымі" рукамі адрозніваюцца агрэсіўным норавам. Насупраць, у слабахарактарных асоб даўжэйшым будзе ўказальны палец. Прычына такой з'явы, мяркуюць навукоўцы, ва ўтрыманні тэстастэрону ў арганізме, якое ўплывае і на знешні выгляд чалавека ў цэлым, і на прапорцыі яго рук у прыватнасці. Падчас гэтага даследавання навукоўцы замяралі пальцы "паддоследных", а затым паказвалі фатаграфіі жанчынам. Тыя мужчыны, чые безыменныя пальцы былі даўжэйшыя за ўказальныя, сапраўды атрымалі больш станоўчых водгукаў у жанчын, якія палічылі, што гэтыя мужчыны больш падыходзяць як для кароткатэрміновай інтрыжкі, так і для працяглых адносін. Але поспех сярод жанчын звязаны таксама з павышанай схільнасцю да здрад. У цэлым такі мужчына — экстраверт, адрозніваецца мэтанакіраванасцю і вялікай фізічнай сілай. Поспех мае свой адваротны бок: такі аб'ём жыццёвай энергіі прыводзіць да таго, што яго носьбіты часцей за іншых трапляюць у турму, становяцца ахвярай забойства ці пацыентамі псіхіятра. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошт на каву дасягнуў максімуму за 34 гады Кошт за фунт кавы (каля 0,45 кілаграма) перавысіў 3 долары ўпершыню за 34 гады. Пра гэта піша газета Thе Guаrdіаn. Рост цэн... |
|