Велікоднае пасланне
23.04.2011
—
Новости Общества
|
Дарагія браты і сёстры! Віншуем вас з цудоўным святам Уваскрасення нашага Госпада Ісуса Хрыста. Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! Душа моя, ликуй и пой, Наследница небес: Христос воскрес, Спаситель твой Воистину воскрес! У гэтыя светлыя велікодныя дні мы ўспамінаем пра самы важны і дакладны факт гісторыі, які надае жыццю сэнс і мэту. Мы абвяшчаем аб Ісусе Хрысце, Які Сваёй смерцю і Уваскрасеннем вызваляе ад граху і яго наступстваў, ад шкодных звычак і дэпрэсіі, ад страху і адчаю, ад адзіноты і тугі. Зло ў самых розных формах наступае і губіць целы і душы, але Уваскрасенне пераконвае нас у тым, што ісціна мацнейшая за хлусню, каханне мацнейшае за нянавісць і жыццё мацнейшае за смерць.
"Няхай сілаю Уваскрасення Хрыста абнаўляецца наша жыццё. Біблія гаворыць: <І>Дык вось, мы і пахаваныя з Ім хрышчэннем у смерць, каб, як Хрыстос уваскрэс з мёртвых славаю Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцці. Бо калі мы паяднаныя з Ім падабенствам смерці Ягонай, дык павінны быць паяднаныя і падабенствам уваскрасення" (Пасланне да Рымлянаў, 6:4-5). Няхай сілай уваскрасення абнаўляюцца нашы сем'і, у якіх аборты і гвалт, нявернасць і разводы, крыўды і знявагі павінны саступіць каханню і ахвярнасці, пасвячэнню і чысціні, дараванню і ўзаемаразуменню. Няхай у святле ўваскрасення абнаўляецца наша грамадства. Там, дзе панавалі абыякавасць, жорсткасць, разбэшчанасць, гвалт, падман, п'янства, несправядлівасць, няхай гаспадараць міласэрнасць, клопат, праведнасць, мір, цярпенне (Пасланне да Галат, 5:22). Няхай вера, надзея і любоў напаўняюць нашы сэрцы, а Уваскрэслы Ісус вылечыць зламаных сэрцам, вызваліць паланёных грахом, суцішыць пакутных (Евангелле ад Лукі, 4:18). Хвалите Господа с небес И славьте, человеки! Воскрес Христос! Христос воскрес! И смерть попрал навеки! Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! Віктар Круцько Епіскап цэркваў Саюза евангельскіх хрысціян баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія браты і сёстры! Віншуем вас з цудоўным святам Уваскрасення нашага Госпада Ісуса Хрыста. Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! |
|