У "Доме афіцэраў" змяніўся "генерал"
23.04.2011
—
Новости Общества
|
Віцэ-прэм'ер Сяргей Румас узначаліў федэрацыю футбола У федэрацыі футбола, якую не без іроніі называюць "Домам афіцэраў", перамены: віцэ-прэм'ер Сяргей Румас абраны 22 красавіка на пасаду старшыні. Генадзь Нявыглас, які займаў яе восем гадоў, склаў свае паўнамоцтвы, ён абраны ганаровым старшынёй. Гэта адбылося на справаздачна-выбарчай канферэнцыі АБФФ, на якой прысутнічалі і прадстаўнікі міжнароднага футбола — спецыяльны прадстаўнік ФІФА Ева Паскье і член выканкама УЕФА, старшыня Нацыянальнай асацыяцыі футбола Украіны Рыгор Суркіс. Генадзь Нявыглас: "Не сорамна сыходзіць" Гэта ў Кіеве можна сустрэць біг-борды з надпісамі "Суркіса — у адстаўку". У нас жа такое і ўявіць складана, тым больш такіх настрояў у заўзятарскім асяроддзі масава не назіраецца. Тым не менш Генадзь Нявыглас не выстаўляў сваёй кандыдатуры на выбары на гэты раз, і першай прычынай назваў той факт, што ён трапіў у спісы невыязных. Аднак вынікамі працы федэрацыі ў апошнія гады былы старшыня задаволены. Сапраўды, поспехі нашай нацыянальнай зборнай і моладзевай каманды, клубнага футбола апошнім часам на слыху і кажуць самі за сябе. У сваёй справаздачы Генадзь Нявыглас засяродзіўся на ўпушчэннях і памылках. Ён нагадаў, што цягам апошніх гадоў удалося рэканструяваць і пабудаваць амаль усе стадыёны, якія зараз выкарыстоўваюцца ў чэмпіянаце. — Мне ўдалося запэўніць кіраўніка дзяржавы ў будаўніцтве футбольных манежаў ва ўсіх абласных цэнтрах, і ў хуткім часе дзеці змогуць займацца там футболам круглы год. Мы пабудавалі Дом футбола. Але працы яшчэ — непачаты край. Маёй марай застаецца нацыянальны стадыён, і гэта пытанне зрушылася з месца. Генадзь Нявыглас прызнаўся, што рашэнне федэрацыі аб абсталяванні стадыёнаў падагрэвам і штучным асвятленнем клубы не выконвалі: — Калі б 20 адсоткаў клубы ўкладвалі ў інфраструктуру, усё было б зроблена. А так грошы пайшлі камусьці ў кішэню. Толькі зараз гэтыя нормы замацаваныя заканадаўча. Генадзь Нявыглас расказаў, што ўдалося падняць і даходы федэрацыі футбола, у прыватнасці, за кошт спонсарскай дапамогі: — 2008 год, калі пачаўся сусветны фінансавы крызіс, я валявым рашэннем мінімізаваў выдаткі, мы захавалі 3,5 мільёна долараў, якія нам на наступны год вельмі дапамаглі. Не сорамна сыходзіць: я пакідаю добры задзел. Сярод асноўных недахопаў у футбольнай гаспадарцы экс-старшыня назваў праблемы ў дзіцяча-юнацкім футболе, у прыватнасці, якасць трэнерскіх кадраў, а таксама дрэнную наведвальнасць матчаў: — Не сакрэт, што некаторыя клубы ў нас гуляюць без балельшчыкаў. І ствараць прымальныя ўмовы для наведвальнікаў стадыёнаў — галоўная задача на бліжэйшыя гады. Зразумела, што ніхто не хоча ісці на стадыён, калі там капае, цячэ за шыварат. Анатоль Капскі: "Сучасны футбол — гэта бізнэс" За Генадзем Нявыгласам слова ўзялі Рыгор Суркіс, які адзначыў, што "ўсё ў вас спрыяльна" і "з задавальненнем" адзначыў прагрэс беларускага футбола, і Анатоль Капскі. Апошні растлумачыў, у прыватнасці, і прычыны свайго скандальнага выхаду з выканкама федэрацыі футбола: — Я павінен падзякаваць Генадзю Мікалаевічу за тое, што ў мяне была магчымасць адкрыта выказваць сваё меркаванне. Я не быў у апазіцыі да Нявыгласа, але ў мяне была свая пазіцыя. Сучасны футбол — гэта бізнэс. Займацца ім могуць і аматары, і прафесіяналы, але ствараць яго павінны толькі прафесіяналы. Асноўная прычына майго выхаду з выканкама — я няўтульна адчуваў сябе ў гэтым органе. Радавыя члены мне кажуць: "Толя, ну што ты ўсё лезеш! Пасядзім гадзінку, паабедаем за кошт федэрацыі..." Таму я заклікаю абраць членамі выканкама не проста дастойных людзей, якімі мы ўсе, несумненна, з'яўляемся, а прафесіяналаў: трэнераў, уладальнікаў клубаў, футбольных спецыялістаў, якія прыязджаць будуць не для абеду ў федэрацыі, не для пропуску ў лепшую ложу на матч, не для таго, каб сесці са зборнай у самалёт і паляцець за мяжу. Я супраць зіц-старшынь, якія ўжо пры некалькіх кіраўніках прасядзелі намеснікамі... Членамі выканкама абраны 22 спецыялісты, сярод іх Юрый Чыж, Юрый Пунтус, Аляксандр Сяднёў, Віктар Ганчарэнка, Юрый Вяргейчык... Сяргей Румас: "Нам трэба падвоіць колькасць людзей, якія займаюцца футболам" Члены канферэнцыі аднагалосна абралі віцэ-прэм'ера Сяргея Румаса на пасаду старшыні федэрацыі. — Я ўпэўнены, што маючы вопыт кіраўніцкай працы, уяўляючы, што такое спартыўная гаспадарка, нам удасца працягнуць той рух, які адбываўся пры ранейшым старшыні. За чатыры гады нам неабходна падвоіць колькасць людзей, якія масава займаюцца футболам. Не менш важна развіваць дзіцяча-юнацкі футбол. У нас па-ранейшаму адчуваецца недахоп палёў: дзецям няма дзе трэніравацца і гуляць. Мы павінны стварыць высоканкурэнтны нацыянальны чэмпіянат, зрабіць так, каб гэты прадукт стаў рэнтабельным, — сказаў Сяргей Румас. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцэ-прэм'ер Сяргей Румас узначаліў федэрацыю футбола У федэрацыі футбола, якую не без іроніі называюць "Домам афіцэраў", перамены: віцэ-прэм'ер Сяргей... |
|