Юбілей «Чырвонкі» святкавалі на вялікай сцэне «БелЭкспа»
06.05.2011
—
Новости Общества
|
5 мая працягнула сваю працу ХV Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі". Другі дзень мерапрыемства супаў з Днём друку. Супрацоўнікі "Звязды" добра адчулі значнасць падзеі: многія наведвальнікі віншавалі іх з прафесійным святам, зычылі любімай газеце поспехаў і працягу плённай дзейнасці. Звяздоўцы не заставаліся ў даўгу: для чытачоў у іх былі падрыхтаваны фірмовыя календары на 2011/2012 гады, прыгожыя каляровыя сцяжкі. А каб "саладзей" было чытаць любімую газету, спецыяльна заказалі шакаладныя цукеркі ў абгортках з надпісамі "Звязда" і "Чырвоная змена". І каб не проста раздаваць падарункі, а яшчэ і пазабавіць чытачоў, быў прыдуманы невялічкі конкурс — "Каляндар у абмен на родныя словы". На гэту ідэю добра адгукаліся тыя, хто завітаў да "Звязды", — прыемна ўзгадаць родную мову хоць бы для таго, каб атрымаць памятны сувенір. Чытачы па-рознаму выконвалі заданне: хтосьці проста вітаўся ці казаў словы падзякі, а хтосьці расказваў вершы на памяць, прыдумваў пажаданні газеце. Валянціна Скарынкіна, якая адпрацавала ў "Чырвонай змене" 38 гадоў, Уладзімір Бельскі — былы галоўны рэдактар "Чырвонкі", а таксама і Анатоль Бутэвіч — былы намеснік галоўнага рэдактара. Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь узнагародзіла калектыў "Звязды" дыпломам і памятным прызам "За разнастайнасць публікацый на міліцэйскую тэматыку і фарміраванне законапаслухмяных паводзін грамадзян".Прайшла прэзентацыя "Звязды" на галоўнай сцэне Нацыянальнага выставачнага цэнтра "БелЭкспа". Яе асноўнай падзеяй стала святкаванне 90-гадовага юбілею "Чырвонай змены". Звяздоўцы падрыхтавалі яркую прэзентацыю "Чырвонкі". "Сумна з намі не будзе нікому!" — паабяцалі прысутным вядучыя (і па сумяшчальніцтве аўтары гэтых радкоў:)). Паабяцалі — зрабілі! Цудоўнымі танцамі "Трапятушкі" і "Ой, ды горы!" павіншаваў юбілярку ўзорны харэаграфічны ансамбль "Дзянніца" Мінскай гімназіі №4. Дзеці ўзнялі настрой усім гледачам, і асабліва ветэранам "Чырвонкі". Апошнія на свята завіталі з задавальненнем: столькі год яны аддалі гэтай газеце, што яна стала для іх насамрэч роднай. Напрыклад, Валянціна Скарынкіна (наўрад ці можна знайсці чалавека больш адданага і вернага "Чырвонцы") перад прэзентацыяй, калі мы прасілі яе потым на сцэне неяк павіншаваць любімую газету, шчыра сказала: "Абавязкова, калі я не заплачу..." Але Валянціна, нават са слязінкамі на вачах, сказала шмат прыемнага ў адрас "Чырвонай змены". Яна прызналася, што "сёння ізноў адчула сябе маладой". Шчыра павіншавалі газету Уладзімір Бельскі — былы галоўны рэдактар "Чырвонкі", а таксама Анатоль Бутэвіч — былы намеснік галоўнага рэдактара. Не забыўся на сваю "сяброўку" і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Ганна Кастунова, сакратар Цэнтральнага камітэта, падзякавала "Чырвонай змене" за падтрымку моладзевага руху (які, дарэчы, з'яўляецца амаль аднагодкам газеты) і запэўніла, што і надалей БРСМ і "Чырвонка" будуць найлепшымі сябрамі. "Сёння "Чырвоная змена" змагла захаваць найлепшыя традыцыі, закладзеныя адданай працай былых супрацоўнікаў. Але ж яна імкнецца адпавядаць патрабаванням часу і адлюстроўваць найбольш важныя і цікавыя сучасныя праблемы", — абвясцілі вядучыя і запрасілі на сцэну ў якасці доказу "сучаснасці" "Чырвонкі" Вольгу Палюшак, салістку музычнага гурта "Праспект". Вольга спела добра вядомую народную песню "Рэчанька", але ў такой дзейснай сучаснай апрацоўцы, што моладзь пачала танцаваць, як быццам на сапраўднай дыскатэцы.Выстава працягнецца 6 і 7 мая, адбудуцца прэзентацыі іншых выданняў, тэлеканалаў, радыёстанцый. А "Звязда" з прыгожымі памятнымі падарункамі па-ранейшаму чакае сваіх чытачоў. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ, Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ і Ніны ШЧАРБАЧЭВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 мая працягнула сваю працу ХV Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі". Другі дзень мерапрыемства супаў з Днём друку. Супрацоўнікі "Звязды"... |
|