Стварэнне льнянога холдынгу адкладзена
21.05.2011
—
Новости Общества
|
Чым выклікана такое рашэнне, патлумачыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль ПАЎЛОЎСКІ. Намеснік міністра нагадаў, што ідэя стварэння льнянога холдынгу ці кампаніі была агучана 5 сакавіка мінулага года на нарадзе па льне з удзелам прэзідэнта краіны. — Кіраўнік дзяржавы тады сказаў: калі вам патрэбна кампанія — стварайце, а калі вы бачыце, што не ў кампаніі сёння справа, то прымайце іншыя меры, — адзначыў Васіль Паўлоўскі. — Сёлета была праведзена вельмі карпатлівая работа ў гэтай галіне. Па-першае, мы своечасова, як ніколі дагэтуль, скончылі пасяўныя работы па льне. Пры гэтым землі на гэты раз былі падабраны на 100 працэнтаў прыдатныя па кіслотнасці для гэтай культуры. Акрамя таго, апошнія тры гады вядзецца тэхнічнае пераабсталяванне на ўсіх ільнокамбінатах краіны. А літаральна ў пачатку тыдня запусцілі новы Пружанскі льнозавод. Гэта дазволіць, спадзяюцца ў міністэрстве, у рэшце рэшт цалкам перайсці з састарэлай тэхналогіі апрацоўкі лёну на сучасную. І, адпаведна, павысіць рэнтабельнасць рэалізацыі льнотрасты. Што тычыцца льнянога холдынгу (у склад яго меркавалася ўключыць Аршанскі льнокамбінат, асобныя льнозаводы, буйныя льнаводчыя гаспадаркі, швейныя прадпрыемствы, экспартна-сарціровачныя станцыі. — Аўт.), то спачатку запланавалі яго стварэнне на канец гэтага года. — Але не ў кампаніі сёння справа, — лічыць Васіль Паўлоўскі. — Трэба спачатку вывесці на нармальную рэнтабельнасць ільнаводчую галіну, а пасля ствараць кампанію. Вырашылі, што пакуль будзем працаваць, як працуем, а пры атрыманні станоўчых вынікаў у наступным годзе ўнясём прапанову па стварэнні льнянога холдынгу ці льняной кампаніі. Сёння ж няма сэнсу гэта рабіць. Васіль Паўлоўскі таксама паведаміў, што пасяўная кампанія практычна фінішавала. Гаспадаркам рэспублікі засталося дасеяць крупяныя і гароднінныя культуры. Зараз вядуцца работы па доглядзе за пасевамі. Акрамя таго, у Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях ужо прыступілі да нарыхтоўкі кармоў. Сёлета, каб атрымаць неабходныя аб'ёмы прадукцыі ад жывёлагадоўлі, неабходна нарыхтаваць недзе 1,5 млн тон сена, больш за 10 млн. тон сенажу і звыш 16 млн тон сіласу. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым выклікана такое рашэнне, патлумачыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль ПАЎЛОЎСКІ. Намеснік міністра нагадаў, што ідэя стварэння... |
|