Суд вынес прыгавор экс-кандыдатам у прэзiдэнты У.  Някляеву i В.  Рымашэўскаму. 21.by

Суд вынес прыгавор экс-кандыдатам у прэзiдэнты У.  Някляеву i В.  Рымашэўскаму

21.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд вынес учора прыгавор па справе былых кандыдатаў на прэзiдэнцкую пасаду Уладзiмiра Някляева i Вiталя Рымашэўскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА з залы суда Фрунзенскага раёна Мiнска.

Усе фiгуранты пакуль застануцца на волi. Уладзiмiра Някляева прыгаварылi да двух гадоў пазбаўлення волi з адтэрмiноўкай выканання пакарання на два гады, а Вiталя Рымашэўскага — да двух гадоў пазбаўлення волi ўмоўна з выпрабавальным тэрмiнам на два гады. Экс-кiраўнiку выбарчага штаба Някляева Андрэю Дзмiтрыеву назначана два гады пазбаўлення волi ўмоўна з выпрабавальным тэрмiнам на два гады.

Аляксандр Фядута i Сяргей Вазняк (давераныя асобы Някляева ў ходзе прэзiдэнцкай кампанii 2010 года) атрымалi па два гады пазбаўлення волi ўмоўна з выпрабавальным тэрмiнам на два гады.

Акрамя таго, Настасся Палажанка (у ходзе выбарчай кампанii — давераная асоба Рымашэўскага) прыгаворана да аднаго года пазбаўлення волi ўмоўна з выпрабавальным тэрмiнам на адзiн год.

Усе яны прызнаны вiнаватымi па ч. 1 арт. 342 "Арганiзацыя i падрыхтоўка дзеянняў, якiя груба парушаюць грамадскi парадак, або актыўны ўдзел у iх" КК Беларусi. Сяргей Вазняк быў таксама апраўданы па ч. 1 арт. 401 "Заведама лжывае паказанне" КК.

Нагадаем, гэты судовы працэс пачаўся 5 мая i праходзiў у адкрытым фармаце. Учора на аб'яўленнi прыгавора прысутнiчалi прадстаўнiкi дыпмiсiй, СМІ, а таксама наглядальнiкi БДIПЧ АБСЕ, запрошаныя беларускiм бокам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд вынес учора прыгавор па справе былых кандыдатаў на прэзiдэнцкую пасаду Уладзiмiра Някляева i Вiталя Рымашэўскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА з залы суда...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика