Ганцавічы рыхтуюцца
04.06.2011
—
Новости Общества
|
Учора ў Ганцавічах адбылося пасяджэнне нацыянальнага камітэта па падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства. На нарадзе прысутнічалі віцэ-прэм'ер краіны Анатоль Тозік, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, міністр культуры Павел Латушка... Прысутныя на месцы азнаёміліся з ходам падрыхтоўкі да важнага для Беларусі мерапрыемства. Пасля наведвання аб'ектаў, якія абнаўляюцца, былі зроблены заўвагі і выказаны пажаданні. "На Дзень беларускага пісьменства прыедуць тысячы гасцей з усёй Беларусі, а таксама з іншых краін. Гэтае свята стала значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі", — адзначыў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі. А міністр культуры Павел Латушка прапанаваў правесці ў рамках Дня пісьменства экспазіцыю старадаўніх кніг, выставу арыгінальных экспанатаў, звязаных з жыццём Якуба Коласа, а таксама арганізаваць гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы і пазнаёміць гледачоў са спектаклем "Сымон-музыка".Свята ў 2011 годзе будзе праводзіцца ў 18 раз, і Ганцавічы рыхтуюцца да яго. Паўсюдна ў горадзе вядуцца будаўнічыя работы. Была выказана надзея, што Дзень беларускага пісьменства ў Ганцавічах пройдзе на самым высокім узроўні. Але пра гэта — у наступным нумары. Сымон Свістуновіч. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Ганцавічах адбылося пасяджэнне нацыянальнага камітэта па падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства. На нарадзе прысутнічалі віцэ-прэм'ер краіны...
|
|