Умовы надвор'я абмяжоўваюць рух
04.06.2011
—
Новости Общества
|
У дзённы час сутак — з 11.00 да 21.00 — пры тэмпературах паветра вышэй за 25 градусаў абмяжоўваецца рух транспартных сродкаў з нагрузкай на адзіночную вось больш за 6 тон па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах з асфальтабетонным пакрыццём. Дзейнічаць адпаведная пастанова Мінтранса будзе па 31 жніўня. Рух названага аўтатранспарту дазволены ў начны час з 21.00 вечара да 11.00 раніцы. У выпадку рэзкага змянення ўмоў надвор'я па маршруце руху і паніжэння тэмпературы паветра да 15 градусаў уключна дазваляецца далейшы рух транспарту, прыпынены па "тэмпературных" прычынах. Часовыя абмежаванні не датычацца перавозак пасажыраў, жывой жывёлы, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, бетонных і асфальтабетонных сумесяў, небяспечных і хуткапсавальных грузаў, насеннага фонду і перавозак, звязаных з папярэджаннем і ліквідацыяй надзвычайных сітуацый. За перасоўваннем цяжкага транспарту арганізаваны пастаянны кантроль. За пашкоджанне дарог, выкліканае рухам з парушэннем абмежаванняў, вінаватыя будуць прыцягвацца да адказнасці. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзённы час сутак — з 11.00 да 21.00 — пры тэмпературах паветра вышэй за 25 градусаў абмяжоўваецца рух транспартных сродкаў з нагрузкай на адзіночную вось больш за 6 тон... |
|