У нас — новы Мележ?. 21.by

У нас — новы Мележ?

04.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Любое параўнанне "кульгае", асабліва калі называюцца імёны прызнаных і вялікіх. Разумею гэта, але, як чытач, нічога не магу з сабой зрабіць: параўнанне з бясконца паважаным Іванам Паўлавічам напрошваецца само сабой, калі глытаеш адну за адной старонкі часопіса "Неман" з раманам Віктара Гардзея "Бедна басота".

Іван Паўлавіч Мележ, чыё 90-годдзе з дня нараджэння нядаўна адзначыла грамадскасць, праспяваў гімн свайму, хойніцкаму, паўднёва-гомельскаму Палессю. Віктар Гардзей — свайму, не менш самабытнаму ганцавіцкаму краю, што на Брэстчыне. Ад Ганцавічаў да Хойнікаў не вельмі далёка, так што агульнага ў творах абодвух пісьменнікаў знайсці можна многа: тыя ж краявіды, амаль такія ж людзі... Але нават не ў тым справа — не ў чыста геаграфічным ці этнаграфічным падабенстве. (Прымем пад увагу, што савецкая і беларуская крытыка даўно і ў поўнай меры аддала належнае класіку, і не будзем яго больш трывожыць.)

Уся справа ў той самай знакамітай мележаўскай глыбіні пранікнення нашага сучасніка ў тагачаснае жыццё беларуса, у самабытныя народныя характары сваіх землякоў. Там такія (!) характары, што дзіву даешся: як жа можна было так дакладна ўбачыць, здагадацца, зразумець?.. У "Беднай басоце" выпісаны такія людцы, што пазнаеш іх адразу і прымаеш з дарагой душой. І адкрываеш у іх столькі для сябе новага, што ў выніку ты — у іх палоне. І вяртаешся зноў і зноў да прачытаных ужо старонак, да нейкіх эпізодаў, каб яшчэ раз атрымаць асалоду.

І атрымліваеш не меншую асалоду, калі аўтар уводзіць у свой аповед Прыроду... Хаця, што значыць уводзіць? Яна прысутнічае ў рамане пастаянна, і старонкі з яе ўслаўленнем (не магу сказаць дзяжурнае "апісаннем") патрэбна чытаць не спяшаючыся, каб добра рассмакаваць. Тым больш, што мова, якою карыстаецца Гардзей — і ў апісаннях прыроды, характараў, у дыялогах, — настолькі сакавітая, нават "смачная", што ўспрымаецца як трэцяя іпастась: Людзі, Прырода, Мова.

Не буду пра фабулу, пра канкрэтных герояў, каб не перабіць інтарэс у тых, хто таксама захоча далучыцца да спакойнай і па-сапраўднаму моцнай літаратурнай плыні рамана. Хіба толькі дадам, што ў нашай рэдакцыі існуе нават чарга на сакавіцкі і красавіцкі нумары часопіса, у якіх ён надрукаваны. Тлумачыцца гэта мастацкімі вартасцямі твора, які можна аднесці да несумненнай удачы і аўтара, і перакладчыка — Алега Ждана (чый раман "Князь Мсціслаўскі" таксама нас радаваў зусім нядаўна), ды і часопіса наогул.

"Неман" часта дорыць сваім чытачам сустрэчы з дабротнай літаратурай. Не "мылам", не "дэфектывамі", а мастацкай літаратурай у поўным сэнсе гэтага слова. Пералічваць — справа няўдзячная, але ён значны, гэты пералік.

Зараз з цікавасцю гартаю літаратурны дзённік Георгія Папова, у якім ён сведчыць, што быў такі шчаслівы час, калі тыраж часопіса набліжаўся да ста тысяч экзэмпляраў. Ці вернуцца тыя сто тысяч? Хто ведае. Радуе ўжо адно, што ва ўсіх віхурах рускамоўны "Неман" ацалеў. І што ён друкуе для нас з вамі творы такіх таленавітых пісьменнікаў, якіх хочацца паставіць побач з вялікімі.

Уладзімір Бярэзін.

Р.S.<І> Магчыма, нехта са мной пагодзіцца, а нехта і не. Вось і цудоўна. Пішыце. Даўно на старонках газеты не было літаратурных дыскусій.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любое параўнанне "кульгае", асабліва калі называюцца імёны прызнаных і вялікіх. Разумею гэта, але, як чытач, нічога не магу з сабой зрабіць: параўнанне з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика