Пакаранняў без віны не бывае, —. 21.by

Пакаранняў без віны не бывае, —

04.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

так саманадзейна заявіў Глеб Жыглоў вуснамі Высоцкага ў вядомым серыяле. Не заўсёды жыццё пацвярджае формулу. Але калі паглядзець глыбей...

У звычайным райцэнтры яшчэ напрыканцы зімы разыгралася нежартоўная драма. У цэнтры яе стаяў, як часта бывае, любоўны трохкутнік. Толькі вельмі спецыфічны. У адносіны двух каханкаў са стажам зацерлася маладая асоба. Спачатку 36-гадовы жыхар Івацэвічаў даволі доўга сустракаўся з 46-гадовай сяброўкай. Значная розніца ва ўзросце не ўплывала на каханне, пакуль на гарызонце не з'явілася значна маладзейшая за кавалера пасія. І калі розніца паміж суперніцамі складае амаль дваццаць гадоў, то зразумела, што старэйшая дама адчула пэўную пагрозу пачуццям. А калі ёй адкрыта сказалі, каб не перашкаджала, розум аказаўся не дарадцай учынкам.

Нейкі час яна, праўда, іграла ролю мудрай сяброўкі. Але аднойчы "герой-палюбоўнік" запрасіў абедзвюх жанчын у госці. Пасля працяглага застолля з добрай порцыяй алкаголю ён адправіўся з маладой у спальню, а старэйшай сказаў, каб не перашкаджала. Абражаная жанчына пэўны час заставалася на кухні, потым зайшла ў пакой і ўдарыла крыўдзіцеля нажом у сэрца. Удар аказаўся надзіва дакладны.

Суд не прыняў да ўвагі яе высновы, што хацела толькі папужаць, а не забіваць чалавека; што знаходзілася ў стане афекту, выкліканага рэўнасцю. Жанчыну прыгаварылі да 9 гадоў пазбаўлення волі. Пасля выхаду з турмы ў пенсійным узросце наўрад ці захочацца ёй звязвацца з маладым мужчынам, часу для пераацэнкі каштоўнасцяў хопіць. Але ж у такім узросце трэба было цвяроза ацэньваць свой статус раней. Тым больш, што кавалер, мяркуючы па ўсім, быў без комплексаў. Ён нават не паклапаціўся, каб новая сяброўка не сустрэлася з былой. Наадварот, выстаўляў усё напаказ, нібы гуляючы з агнём. Дагуляўся.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
так саманадзейна заявіў Глеб Жыглоў вуснамі Высоцкага ў вядомым серыяле. Не заўсёды жыццё пацвярджае формулу. Але калі паглядзець глыбей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика