Важныя дробязі. 21.by

Важныя дробязі

07.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нічога мы не драматызуем!

У жанчын сапраўды 1300 прычын для слёз

Калі скласці сярэднюю працягласць сітуацый, у якіх жанчына лье слёзы і сур'ёзна злуецца, атрымліваецца велізарная лічба — 53 гадзіны ў год. Такія вынікі новага апытання, праведзенага брытанскімі даследчыкамі сярод сваіх суайчынніц. У анкетаванні прынялі ўдзел каля чатырох тысяч прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва.

Штодня жанчыны сутыкаюцца, як мінімум, з чатырма фактарамі, якія або проста раздражняюць, або правакуюць крыўду. За дванаццаць месяцаў іх колькасць дасягае 1300.

Кожны дзень негатыўныя эмоцыі атручваюць жыццё ў сярэднім па 8 хвілін 46 секунд. Часцей за ўсё жанчыны плачуць па панядзелках — нездарма гэты дзень называюць "цяжкім". Сярод найбольш распаўсюджаных прычын для слёз лідзіруюць праблемы ў стасунках з каханым чалавекам. 65% удзельніц апытання хвалююцца з прычыны высокіх цэн і столькі ж, па меншай меры, раз у тыдзень бурчаць з-за няўдалай тэлевізійнай праграмы. 64% жанчын пастаянна незадаволены надвор'ем, а 58% — бытавымі турботамі.

Каля 50% рэспандэнтак непакояцца аб нядобрасумленнай працы ўрада (во як!).

Чым вышэйшы інтэлект, тым складаней даюцца спатканні

Навукоўцы ўніверсітэтаў Кембрыджа і Гарварда прыйшлі да высновы, што разумным людзям (а, паводле іх падлікаў, гэта ўсяго 5% насельніцтва) вельмі цяжка знайсці тэмы для размовы на спатканнях. І чым вы разумнейшы, тым больш праблем у вас будзе пры сустрэчах з супрацьлеглым полам. Высокаадукаваныя людзі падчас свайго жыцця набываюць веды, якія не толькі не дапамагаюць ім наладжваць адносіны, але нават перашкаджаюць. Гаворка аб высокіх матэрыях у кавярні або бары здаецца дзіўнай, адпуджвае і не выклікае ніякай цікавасці ў супрацьлеглага полу. Акрамя таго, разумныя асобы рэдка надаюць увагу выбару адзення, якая прыцягвала б позіркі супрацьлеглага полу.

Таму калі ў вас не вельмі "клеіцца" ў асабістым жыцці — з гонарам прылічвайце сябе да 5% найразумнейшых людзей планеты!

"На мой век мужчын хопіць!"

Мужчыны ўсё-ткі любяць разумных, нягледзячы на ўсе іх запэўніванні і анекдоты. Так што пажадана быць эрудыраванай, чытаць кнігі, і не толькі дэтэктывы і жаночыя раманы, але і класікаў. І не глядзець суткамі "мыльныя" тэлесерыялы. Разбірацца не толькі ў тым, якога колеру сёння ў модзе туфлі, але і ведаць як мінімум парачку вялікіх жывапісцаў.

Не трэба спрабаваць абавязкова прывязаць да сябе мужчыну. Калі ён не хоча быць з вамі — значыць, гэта не ваш мужчына. У вас ёсць свабода выбару, і ў яго ёсць свабода выбару. Не забывайце пра гэта. Вам жа не патрэбен любы аб'ект у штанах? Некаторыя жанчыны са страху (а раптам іншага ўжо не будзе!) гатовыя цярпець абсалютна ўсё!

Чым больш жанчына трывае, тым менш яе паважае мужчына. Ваша жаночая годнасць — гэта ваша карона. Насіце яе па-каралеўску. Паважайце род мужчынскі ў цэлым і кожнага мужчыну ў прыватнасці. Калі вы ўпэўнены, што ўсе мужчыны сво..., то прыстойны мужчына ніколі не з'явіцца на вашым гарызонце.

Дрэннае і добрае не маюць полу. У кожным з нас ёсць чорнае і белае, і часта толькі ад нас залежыць, якім менавіта бокам да нас паварочваецца той або іншы чалавек.

Выкіньце з галавы несусветнае глупства аб тым, што мужчын менш, чым жанчын. Замяніце яе жыццесцвярджальнай думкай: — "На мой век мужчын хопіць". І вывучыце яе на памяць. Калі вас разбудзяць у дзве гадзіны ночы — гэта першае, што вы павінны сказаць. Тады вам сустрэнецца менавіта ваш мужчына!

Падрыхтавала Ева АДАМАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"На мой век мужчын хопіць!" Мужчыны ўсё-ткі любяць разумных, нягледзячы на ўсе іх запэўніванні і анекдоты. Так што пажадана быць эрудыраванай, чытаць кнігі, і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика