Пайшлі клубніцы
10.06.2011
—
Новости Общества
|
— Першыя ягады мы гэтак рана не чакалі, — кажуць жыхары вёскі Дзятлавічы Лунінецкага раёна. — Звычайна сезон пачынаецца ў нас пасля дзясятага чэрвеня. Насталі неспакойныя дні для вёсак, якія знаходзяцца побач з беларускай клубніцавай сталіцай — вёскай Дварэц. Сабраную спелую ягаду звозяць сюды, каб хутчэй збыць перакупшчыкам з Беларусі і Расіі. Вязуць з Цны, Дрэбску, Бродніцы, Любачына, Лахвы і нават Лунінца. Учора кошт ягады вагаўся паміж 5-6 тысячамі рублёў за кіло. Хто мае час і прагне больш зарабіць, вязе свой тавар, які, дарэчы, хутка псуецца, на дарогу і просіць за вядро 60-70 тысяч. У Дзятлавічах не знойдзеш такога падворка, каб у ёй не было адведзена хоць пару сотак пад самую смачную і сакавітую ягаду. Звычайна 10, а нярэдка і па 30-40 сотак. Каб мець неблагі даход (для многіх ён асноўны) на ўвесь год, жыхарам даводзіцца ўставаць а чацвёртай гадзіне раніцы, збіраць па пяць-сем вёдраў і рабіць некалькі рэйсаў у вёску Дварэц за шэсць, дзесяць, і нават пятнаццаць кіламетраў. Самыя моцныя гаспадары клубніцавых плантацый здаюць у дзень да 18 вёдраў. Добра тым, хто жыве непасрэдна ў вёсцы Дварэц — побач з найвялікшым клубніцавым кірмашом на прасторах ад Масквы да Брэста. Але сезон надзвычай скарацечны — глядзіш, час першай ягады хутка міне. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Лунінецкі раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Першыя ягады мы гэтак рана не чакалі, — кажуць жыхары вёскі Дзятлавічы Лунінецкага раёна. — Звычайна сезон пачынаецца ў нас пасля дзясятага чэрвеня.
|
|