Сталічная арэнда ў доларах патаннела, а разлікі ажыццяўляюцца выключна ў рублях. 21.by

Сталічная арэнда ў доларах патаннела, а разлікі ажыццяўляюцца выключна ў рублях

10.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У той час, калі на сталічным другасным рынку жыллёвай нерухомасці пачаўся мёртвы сезон, бо кватэры ўжо амаль ніхто не купляе, на рынку арэнды пачалося масавае перасяленне кватарантаў. Тут сітуацыя складваецца даволі напружаная, бо адбылося сутыкненне інтарэсаў гаспадароў жылля і іх патэнцыйных кліентаў.

У першую чаргу патаннелі вельмі слабыя кватэры

Сёння самыя слабенькія па якасці аднапакаёвыя кватэры (маюцца на ўвазе "хрушчоўкі" ў старых пяціпавярховых дамах) без мэблі ці з мэбляй яшчэ савецкіх часоў можна адшукаць за 160—170 долараў. Такія кватэры за месяц-два патаннелі ў доларавым эквіваленце прыкладна на 40—50 USD. Зараз цалкам пустыя кватэры ў новых дамах свежых сталічных мікрараёнаў прапануюцца кліентам ужо за 170—180 долараў.

Паводле інфармацыі агента па аперацыях з жыллёвай нерухомасцю агенцтва нерухомасці "Дзінас" Іны Кульшы, сярэдні кошт арэнды аднапакаёвых кватэр са стандартнай мэбляй і рамонтам прымальнай якасці складае 200—220 долараў. Крок патаннення такіх кватэр склаў усяго 20—30 долараў. Сапраўды якасныя аднапакаёўкі з сучаснай мэбляй, камплектам бытавой тэхнікі (абавязкова пральная машына) каштуюць 250—280 долараў. Яшчэ ў пачатку вясны падобныя кватэры каштавалі не менш за 300—350 долараў. Наш эксперт адзначае, што больш за ўсё таннеюць менавіта маленькія "хрушчоўкі" ў старых дамах у не вельмі "прыгожых" мікрараёнах. Часам зніжкі па такім жыллі дасягаюць і 60—70 долараў. Сапраўды якаснае жыллё побач з метро ці ў іншых цікавых раёнах патаннела мінімальна — не больш чым на 20—40 долараў.

З'явіліся танныя двухпакаёўкі

Валютны "голад" у краіне моцна зачапіў цэннікі і двухпакаёвых кватэр. Сёння мінімальны кошт слабенькіх "двушак" практычна без мэблі складае 230—250 амерыканскіх долараў. Больш за тое, зусім дрэнныя "хрушчоўкі" ў Шабанах і Заводскім раёне, з планіроўкай "а-ля прахадныя пакойчыкі", могуць каштаваць 200—220 долараў.

Разам з тым, двухпакаёвыя кватэры сярэдняй якасці і не вельмі далёка ад метро прапануюцца ўжо за 250—270 долараў. Прасторныя двухпакаёўкі пасля добрага рамонту каштуюць цяпер недзе 350—400 долараў. Яшчэ два месяцы таму такія кватэрныя "лялькі" мелі рэальны рынкавы кошт прыкладна на 70—100 долараў даражэй.

Самыя танныя трохпакаёвыя "хрушчоўкі" з прахаднымі пакоямі ў старых дамах можна адшукаць за 250—270 долараў. Крыху лепшыя па якасці, але маленькія па плошчы трохпакаёвыя кватэры прапануюцца кліентам за 300—320, а сярэдні кошт стандартных трохпакаёвак у спальных мікрараёнах складае 330—400 долараў. З добрым рамонтам такія кватэры ў прэстыжных раёнах каштуюць да 450 долараў.

Пачалося масавае перасяленне

Спадарыня Кульша адзначае тэндэнцыю на рынку арэнды, калі прапанова пачынае перавышаць попыт на здымнае жыллё. Чаму гэта адбываецца? У першую чаргу гэта датычыцца пенсіянераў, якія часова з'ехалі жыць на дачу, а сваё жыллё здаюць на цёплы сезон — 3—6 месяцаў. Праўда, гэтыя гаспадары жылля пры здачы кватэр не заўсёды раскрываюць "усе карты" кватарантам аб рэальным тэрміне арэнды. Першапачаткова кватэра здаецца быццам бы мінімум на год, а ў выніку бліжэй да зімы сітуацыя рэзка мяняецца і кватаранту неабходна шукаць ужо іншае жыллё. Вядома, што такія сезонныя кватэры крыху танней, чым на рынку, таму яны і карыстаюцца попытам.

Да апошняга часу ўладальнікі кватэр атрымлівалі арэнду ў доларах па фіксаваных стаўках. Цяпер кватаранты патрабуюць істотна знізіць доларавы цэннік арэнды і згодны плаціць толькі ў рублях. Гаспадары кватэр на такія зніжкі згаджаюцца вельмі неахвотна. Таму бескватэрныя сем'і пачалі актыўна шукаць танныя кватэры ў мікрараёнах Малінаўка, Дружба, Шабаны і Заводскім раёне. Той, хто раней здымаў прасторную двухпакаёвую кватэру побач з метро, зараз ужо шукае сабе таннейшую аднапакаёўку. Сёння многія маладыя сем'і адмаўляюцца ад здымных кватэр і вяртаюцца ў кватэры бацькоў.

Студэнцкі ажыятаж арэнду не падыме

Наш эксперт Іна Кульша ўпэўнена, што на працягу чэрвеня існуючы кошт арэнды жылля застанецца на цяперашнім узроўні ці нават крыху знізіцца, але не больш чым на 10 долараў. Потым, у ліпені—жніўні, Мінск чакае традыцыйны сезон студэнцкага ажыятажу, калі попыт на здымнае жыллё рэзка павялічыцца. Аднак нават тады цэннікі на кватэры ў доларавым эквіваленце павялічвацца не будуць. Яны могуць павялічыцца толькі ў другой дэкадзе жніўня на самыя ліквідныя кватэры побач з метро ў цэнтральным раёне Мінска. Такі невялікі ўсплёск могуць выклікаць студэнты з добрымі грашыма (доларамі). У большасці сваёй бацькі студэнтаў атрымліваюць заробкі ў беларускіх рублях, таму і тады не будзе нейкіх сур'ёзных перадумоў для павелічэння існуючых цэннікаў арэнды жылля.

Самым істотным фактам на рынку арэнды гэтым летам будзе тое, што гаспадары жылля будуць вымушаны прымаць плату за кватэры толькі ў нацыянальнай валюце. Сёння запасы валюты ў насельніцтва ёсць, аднак разлічвацца ёю будуць толькі ў самых выключных выпадках, лічыць Іна Кульша.

Сяргей КУРКАЧ.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У той час, калі на сталічным другасным рынку жыллёвай нерухомасці пачаўся мёртвы сезон, бо кватэры ўжо амаль ніхто не купляе, на рынку арэнды пачалося масавае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика