Нацбанк лічыць сённяшні абменны курс адзіным і раўнаважным
16.06.2011
—
Новости Общества
|
Нацыянальны банк апублікаваў прэс-рэліз, дзе гаворыцца пра тое, што рублёвыя і інвалютныя ўклады насельніцтва ў пераліку на нацыянальную валюту на пачатак чэрвеня дасягнулі 27,7 трыльёна беларускіх рублёў (на 1 студзеня 2011 г. яны складалі амаль 23 трыльёны). Пры гэтым удакладняецца, што "іх павелічэнне абумоўлена ўстанаўленнем новага цэнтральнага значэння рублёвага кошту кошыка замежных валют у сувязі з выхадам 24 мая на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля на ўсіх сегментах унутранага валютнага рынку". Мы па тэлефоне папрасілі Анатоля ДРАЗДОВА, прэс-сакратара Нацыянальнага банка, патлумачыць, што разумеецца пад адзіным і раўнаважным курсам беларускага рубля: — Гэта як хто захоча паглядзець. Я магу выказаць толькі тое, як мы разумеем цяпер: гэта курс, які, па-першае, забяспечвае неабходны ўзровень падтрымкі экспарту, а па-другое, не прыводзіць да істотнага росту інфляцыі ў краіне. Вось такая наша пазіцыя. — Значыць, калі я правільна разумею, з цягам часу ўсе павінны да гэтага курсу і прыйсці? — Вы правільна разумееце. — Але пакуль ні насельніцтва, ні нават дзяржаўныя прадпрыемствы нешта не вельмі да яго імкнуцца. Што павінна для гэтага адбыцца? Час павінен нейкі прайсці? — Напэўна, так, патрэбны час. — Як вылічваецца раўнаважны курс? — Ён вызначаецца, зыходзячы з многіх фактараў па складанай формуле — на пальцах гэтага не патлумачыш. Нагадаем, што сёння 1 долар па курсе Нацыянальнага банка каштуе каля 5 тысяч беларускіх рублёў (калі быць дакладнымі, то на 16 чэрвеня курс устаноўлены ў памеры 4 988 рублёў за адзін амерыканскі долар). Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк апублікаваў прэс-рэліз, дзе гаворыцца пра тое, што рублёвыя і інвалютныя ўклады насельніцтва ў пераліку на нацыянальную валюту на пачатак чэрвеня... |
|