Азербайджанская нафта ўжо ў Беларусі. 21.by

Азербайджанская нафта ўжо ў Беларусі

13.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Азербайджанская лёгкая нафта гатунку "Айзеры лайт" пачала паступаць на лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю (ЛВДС) "Мазыр" ААТ "Гомельтранснафта Дружба", адкуль яе па меры назапашвання будзе браць Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Такім чынам, азербайджанская нафта можа паступіць на прадпрыемства ўжо на днях, паведамілі БЕЛТА ў ААТ "Мазырскі НПЗ".

Пакуль рана гаварыць, калі сапраўды пачнецца перапрацоўка. Для гэтага на заводзе павінен быць назапашаны пэўны аб'ём нафты. Хутчэй за ўсё, прадпрыемства пачне перапрацоўку азербайджанскай нафты ўжо на гэтым тыдні.

Азербайджанскую нафту "Айзеры лайт" Мазырскі НПЗ будзе перапрацоўваць гэтак жа, як і венесуэльскую, у сумесі з расійскай сыравінай "Юралс", па адпрацаванай прадпрыемствам тэхналогіі. "Айзеры лайт" мае высокі патэнцыял выпрацоўкі светлых нафтапрадуктаў.

Лінейная вытворча-дыспетчарская станцыя "Мазыр" — галаўная станцыя ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Тут нафтавы паток, які ідзе ад усходняй граніцы Беларусі, разгаліноўваецца: частка яго прадаўжае рух на захад — у Польшчу і Германію, частка накіроўваецца на поўдзень — ва Украіну, Венгрыю, Славакію, Чэхію. Адсюль жа сыравіна паступае на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. На ЛВДС "Мазыр" паступае не толькі расійская і казахстанская нафта, але і нафта, здабытая ў радовішчах "Рэчыцанафты". Нафта па трубаправодах паступае ў рэзервуарны парк станцыі, які ўяўляе сабой 26 рэзервуараў рознай ёмістасці, дзе можа захоўвацца каля 300 тыс. т нафты.

Кантракт на пастаўку нафты з Азербайджана заключаны паміж ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" і Дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджана (SОСАR). Па гэтым кантракце ў 2011 годзе будзе пастаўлена да 4 млн т нафты. Дастаўка ажыццяўляецца ў порт "Паўднёвы" (Украіна), а потым трубаправодным транспартам Адэса—Броды і "Дружба" — на Мазырскі НПЗ. Дагавор на прапампоўку вуглевадароднай сыравіны з выкарыстаннем нафтаправода Адэса—Броды заключаны паміж ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" і ААТ "Укртранснафта".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Азербайджанская лёгкая нафта гатунку "Айзеры лайт" пачала паступаць на лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю (ЛВДС) "Мазыр" ААТ "Гомельтранснафта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика