Падрыхтаваць Юзары да "Новай хвалі" прадзюсары разлічваюць за паўтары тысячы еўра
13.07.2011
—
Новости Общества
|
Адкуль Юзары родам? Юзары (Юрый Наўроцкі) нарадзіўся і вырас у Беларусі. Сёння спявак вучыцца ў Санкт-Пецярбургу на 4-м курсе Пецярбургскага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (факультэт эстрады і джазавага вакалу). Бацька артыста мае музычную адукацыю па класе трубы, маці — салістка Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга Беларусь на конкурсе маладых выканаўцаў "Новая хваля-2011" прадставіць малады спявак Юрый Наўроцкі — ён жа Юзары. Хлопцу ўсяго 20 гадоў, аднак ён ужо мае вопыт выступлення ў Пецярбургскім мюзік-холе і "Еўрабачанні". Пра тое, з якім настроем спявак адпраўляецца на конкурс у Юрмалу, ён распавёў журналістам. — У мяне карцінка склалася даўно, як усё будзе, — я ведаю, якія песні буду выконваць і прыблізна ведаю канцэпцыю сваіх музычных нумароў, — гаворыць прадстаўнік Беларусі на "Новай хвалі", спявак Юзары. — А вось як там усё сыграецца, невядома. Толькі Усявышні ведае, як "карты лягуць". Спадзяюся, удасца паказаць тое, што мы падрыхтавалі. Між іншым, як сцвярджае прадзюсар спевака Іна Радаева, ніякіх гарантый таго, што ўсё запланаванае, з чым едзе беларуская каманда ў Юрмалу, з'явіцца ў рэшце рэшт на сцэне, няма. — За 10 дзён праходзяць сапраўды цікавыя рэчы, — зазначае Радаева. — Артысту, калі можна так сказаць, наноў "прашываюць" мозг. Дзядзя Ваня паехаў туды адным чалавекам, а прыехаў зусім іншым артыстам. Мы ехалі туды са сваім рэпертуарам, у выніку прыйшлося некалькі разоў яго перайначваць і змяняць. Для артыста гэта добрая школа і добрая праверка: ці здольны ты змяніцца настолькі, каб выстаяць. Хто будзе прыдумляць касцюмы для Юзары? За кожным з удзельнікаў "Новай хвалі-2011" замацаваны пэўны дызайнер. Менавіта яны будуць адказваць за канцэртныя касцюмы артыстаў, у якіх тыя выйдуць на сцэну. У Юзары такі дызайнер таксама ёсць. Аднак пакуль густ дызайнера беларусам зусім не даспадобы: — Гэта зусім не тое, што нам трэба, — крытыкуе дызайнера Радаева. — Эскізы касцюмаў, якія ён выслаў нам па інтэрнэце, катэгарычна не падыходзяць. Гэта абсалютна не стыль Юзары. Застаецца спадзявацца, што ўсё ж мы знойдзем з ім агульную мову. Спецыяльнага прыза ад Пугачовай сёлета не будзе "Усё, што будзе гучаць на "Новай хвалі" ў беларускім нумары, будзе зроблена маімі рукамі", — заяўляе спявак Юзары. Як вядома, пакуль прадстаўнік нашай краіны ўсё робіць сам: піша тэксты і аранжыроўкі. Яго ініцыятыву падтрымлівае і маці Галіна Грамовіч, якая з'яўляецца яго педагогам па вакале. — "Новая хваля" — гэта ўсяго толькі яркі старт, — лічыць Радаева. — Але мы будзем вельмі старацца ўзяць калі не прызавое месца, то, як мінімум, спецыяльны прыз. Ала Пугачова па аб'ектыўных прычынах сёлета не прыедзе. Замест яе будзе нейкі вельмі значны прадзюсар-гігант, які зацвердзіць свой музычны прыз. І як мы ўжо даведаліся, хутчэй за ўсё гэта будзе магчымасць працы ў вельмі прасунутым амерыканскім "лэйбле". Было б добра атрымаць якраз гэты прыз. Фінансавыя расходы на падрыхтоўку беларускага канкурсанта, як прызнаецца прадзюсар, зведзены да мінімуму. Па словах Іны Радаевай, калі на конкурс ездзіў Дзядзя Ваня, іх уласных грошай было патрачана 1,5 тысячы еўра. — Я не думаю, што ў выпадку з Юрам мы выйдзем за межы гэтай сумы, — заявіла Радаева. Ілья ЛАПАТО. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ. Тым часам: Свой багаж рэпертуару на дзіцячы конкурс "Новая хваля-2011" у Артэк рыхтуе і беларуска Алена Гразнова, якая прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе. Як прызналася дзяўчынка, да ад'езду яшчэ палова месяца, аднак ужо сёння яна вельмі актыўна рыхтуецца да яго. Акрамя вакалу, дзяўчына рыхтуе і сувеніры — магніцікі з мульцяшнай выявай Лены і адмысловыя майкі з яе лагатыпам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкуль Юзары родам? Юзары (Юрый Наўроцкі) нарадзіўся і вырас у Беларусі. Сёння спявак вучыцца ў Санкт-Пецярбургу на 4-м курсе Пецярбургскага ўніверсітэта культуры і...
|
|