Новая ўласнасць — новы клопат. 21.by

Новая ўласнасць — новы клопат

13.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Майму мужу належыць двухпакаёўка, у якой мы жывём. Такую ж кватэру ён можа атрымаць у спадчыну ад бацькоў. Пытанне: калі ён стане ўласнікам дзвюх кватэр, як трэба будзе плаціць падаткі?

С.Л.,  г. Мінск.

 г. Мінск.

Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь вызначана (п.п. 1.17 п. 1 арт. 186), што калі ў грамадзяніна маецца ва ўласнасці два і больш жылых памяшканняў, ён вызваляецца ад выплаты падатку толькі за адно жылое памяшканне на яго выбар на падставе пісьмовай заявы, пададзенай у падатковы орган па месцы жыхарства, з пазначэннем месцазнаходжання ўсіх прыналежных фізічнай асобе жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах. У выпадку непадачы фізічнай асобай такой заявы вызваленню ад падатку на нерухомасць падлягае толькі адно жылое памяшканне, набытае (атрыманае) ёй ва ўласнасць раней за іншыя жылыя памяшканні.

Падатак на нерухомасць спаганяецца ў памеры 0,1 працэнта ацэначнага кошту аб'екта нерухомасці. Вылічэнне гадавой сумы названага падатку ажыццяўляецца падатковым органам штогод на 1 студзеня кожнага падатковага перыяду.

Грамадзяне выплачваюць падатак на нерухомасць на падставе паведамленняў падатковых органаў не пазней за 15 лістапада бягучага года. Паведамленні з пазначэннем сумы падатку, якая падлягае выплаце, штогод уручаюцца плацельшчыкам падатковым органам да 1 жніўня.

Неабходна таксама ўлічваць, што калі ў другой кватэры ніхто не будзе прапісаны альбо колькасць метраў будзе перавышаць вызначаную норму агульнай плошчы, то плата за тэхнічнае абслугоўванне дома, ацяпленне і адлічэнні на капітальны рамонт дома будуць збірацца не па зацверджаных стаўках і тарыфах, а па нарматыўным сабекошце (гэта значыць, у значна большых памерах).

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майму мужу належыць двухпакаёўка, у якой мы жывём. Такую ж кватэру ён можа атрымаць у спадчыну ад бацькоў. Пытанне: калі ён стане ўласнікам дзвюх кватэр, як трэба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика